Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскаму параплянэрысту пагражае дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь на пяць гадоў


Belarus - Paraglider broke the Belarus border from Poland, 12Jun2017
Belarus - Paraglider broke the Belarus border from Poland, 12Jun2017

Польскага параплянэрыста, які лічыў, што знаходзіцца непадалёк на тэрыторыі Польшчы, а апынуўся на ўскраіне Берасьця, вінавацяць у парушэньні дзяржаўнай мяжы.

Інцыдэнт здарыўся ўвечары 11 чэрвеня ў раёне пункту пропуску «Казловічы».

Чырвоны параплян, які ляцеў празь мяжу з Польшчы, заўважылі беларускія памежнікі. Ім была дадзена каманда затрымаць спартоўца пасьля яго прызямленьня, паведамляе беларуская памежная служба.

Параплян прызямліўся на ўскраіне Берасьця ў раёне завулка Лышчынскага. Спартоўца даставілі ў Берасьцейскую памежную групу. Там грамадзянін Польшчы патлумачыў, што жыве ў Варшаве і ня меў намеру апынуцца ў Беларусі. Прызямляючыся, ён лічыў, што знаходзіцца непадалёк ад гораду Бяла-Падляска ў Польшчы.

У Беларусі адносна спартоўца-аматара распачаты адміністрацыйны працэс. Яму пагражае дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам на 5 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG