Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самалёт, які пралятаў над Нямеччынай, незаплянавана сеў праз пасажыраў, якія размаўлялі аб тэрарызьме


Нямецкая паліцыя, ілюстрацыйнае фота

Авіяляйнэр ляцеў зь Лёндана ў Любляну. Трое яго пасажыраў затрыманыя, яшчэ 151 чалавека эвакуяавалі.

10 чэрвеня ў аэрапорце нямецкага Кёльну зьдзейсьніў незаплянаваную пасадку авіялайнэр. Пілёт прыняў такое рашэньне пасьля таго, як атрымаў інфармацыю, што некаторыя пасажыры ў сваёй размове выкарыстоўвалі словы «бомба» і «выбуховае рэчыва».

Як паведамляе агенцтва Reuters, нямецкая паліцыя адразу пасьля пасадкі затрымала траіх пасажыраў. У аднаго зь іх забралі заплечнік, які пазьней узарвалі. Што ў ім знаходзілася, пакуль невядома.

XS
SM
MD
LG