Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя затрымала жанчыну, якая зьняла відэа жорсткага затрыманьня ў менскім мэтро


Кард зь відэа з сацсетак, зьнятага Людмілай Сінюк

Жыхарка Менску Людміла Сінюк, якая зьняла відэа жорсткага затрыманьня ў менскім мэтро, затрыманая за нецэнзурную лаянку, паведаміў Свабодзе ейны сябра. Міліцыянты ў форме забралі жанчыну з працы, цяпер яе абвінавачваюць у дробным хуліганстве, адвезьлі ў пастарунак на плошчы Леніна.

«Проста прыйшлі і затрымалі. Сказалі, нібы нецэнзурная лаянка там на відэа, і за гэта яе забралі. Я толькі не разумею, як яны наогул вылічылі, што гэта яна здымала», — кажа Свабодзе сябра Людмілы.

Error rendering VK.

19-гадовага менчука, якога пасьля інцыдэнту з удзелам міліцыянтаў і ахоўнікаў мэтро затрымалі на станцыі «Кастрычніцкая», вызвалілі з-пад варты, абавязаўшы яго зьяўляцца на выклік да сьледчага. Пабілі яго законна, тлумачыў міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч. Прэсавы сакратар МУС нахаміў блогеру Антону Матольку ў адказ на пытаньні аб інцыдэнце.

«Нельга босым і ў навушніках» — чаму затрыманьні ў мэтро такія брутальныя

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG