Колькасьць ахвяраў пажару ў шматпавярховым доме ў Лёндане ўзрасла да 58. Каля 20 чалавек застаюцца ў шпіталях.
Украінскія памежнікі на пункце пропуску «Новыя Ярылавічы» (на мяжы з Гомельскай вобласьцю) затрымалі беларускага грамадзяніна за спробу ўвезьці ва Ўкраіну 60 патронаў калібру 7,62 мілімэтраў.
Камэнтар да фота зьдзекаў з 15-гадовага баранавіцкага школьніка, які скончыў жыцьцё самагубствам, далі ва Ўпраўленьні Сьледчага камітэту па Берасьцейскай вобласьці.
У Дзяржаўтаінспэкцыі УУС Менаблвыканкаму распавялі падрабязнасьці дарожна-транспартнага здарэньня з удзелам байкераў на М1.
Празь перабор пароляў пасьля 20 гадзінаў і 4624 спробаў уваходу ў сыстэму хакеры атрымалі доступ. Яшчэ 2 хвіліны сышло на шыфраваньне 13 тысяч файлаў на сэрвэры. Хакер пакінуў паведамленьне зь інструкцыяй аб выплаце выкупу.
Паліцэйскае кіраўніцтва не разглядае падпал у якасьці асноўнай прычыны ўзгараньня, хоць па-ранейшаму адпрацоўваюцца ўсе вэрсіі.
Згодна зь мясцовым заканадаўствам, новы прэзыдэнт мусіць быць абраны адмысловай калегіяй выбарнікаў, якая складаецца з чальцоў парлямэнту і кіраўнікоў рэгіянальных саветаў, цягам бліжэйшых трох тыдняў.
У Парыжы ўчынены напад на былую міністарку Наталі Касьцюшка-Марызэ. Палітык з партыі «Рэспубліканцы» праводзіла сустрэчу з выбарцамі на адным са сталічных кірмашоў. Невядомы мужчына падбег да яе і кінуў у твар улёткі, зьбіўшы жанчыну з ног.
Лёнданская паліцыя затрымала ўзброенага нажом мужчыну ля будынка парлямэнту Вялікабрытаніі. Падазраванага даставілі ў пастарунак.
У кіеўскім ізалятары часовага ўтрыманьня знойдзены павешаным крымінальны аўтарытэт Алег Нятрэбка.
А палове на 12-ю ночы 15 чэрвеня грамадзянін Беларусі скочыў зь Вялікага каменнага моста, што ля Маскоўскага Крамля, у Масква-раку, перадае агенцтва «Москва».
Званок пра «мінаваньне» банку ў Менску мог быць ад дзіцяці, прычым ня зь Менску, а з адной з абласьцей.
Некалькі дзесяткаў сяброў і праскіх беларусаў паклалі кветкі і запалілі зьнічкі ля будынку Нацыянальнага тэатру, каля месца трагічнай гібелі беларускай мастачкі Юліі Кучак.
Людзі ў Лёндане апэратыўна адгукнуліся на бяду жыхароў шматпавярховага дому Grenfell Tower, які згарэў 14 чэрвеня.
Колькасьць ахвяраў пажару ў шматпавярховым жылым доме на захадзе Лёндана ўзрасла да 17, каля 80 пацярпелых застаюцца ў бальніцах.
Колькасьць ахвяр пажару ў Лёндане ўзрасла да 12. Улады гораду асьцерагаюцца, што ахвяр будзе яшчэ больш.
Інфармацыя пра затрыманьне Віктара Пузікава зьявілася ў сацсетках. Афіцыйна яе пакуль не пацьвердзілі.
Некалькі чалавек атрымалі раненьні ў выніку страляніны ў Сан-Францыска ў сераду а 9-й гадзіне раніцы.
Мільярдэр Дэвід Бондэрман пакінуў раду дырэктараў кампаніі Uber у аўторак пасьля сустрэчы, прысьвечанай барацьбе з сэксізмам у кампаніі. На гэтай нарадзе Бондэрман зрабіў заяву, якая была расцэненая як абразьлівая для жанчын, перадае агенцтва Reuters.
У амэрыканскім горадзе Александрыя штату Вірджынія невядомыя адкрылі стральбу падчас бэйсбольнага матчу. На стадыёне гралі кангрэсмэны, паведамляе тэлеканал CBS News.
Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра малюнкі і надпісы на мурале у Менску, які вядомы як «Масква — Менск» і мае быць сымбалем сяброўства паміж Беларусьсю і Расеяй.
Пасьля поўначы ў аўторак у Празе адбылася жудасная аварыя з удзелам беларускі. Як паведаміла паліцыя Прагі, прыблізна а палове на першую ўначы непадалёк ад Нацыянальнага тэатру ў цэнтры гораду было выяўлена цела жанчыны. Рух на праспэкце быў спынены на некалькі гадзінаў.
Гараць паверхі з другога па 27-ы, ёсьць рызыка абрынаньня будынку. Людзей працягваюць эвакуяваць з будынку, выбрацца змаглі яшчэ ня ўсе, колькасьць пацярпелых яшчэ не вядомая.
Сьледчы камітэт заявіў, што некаторыя СМІ распаўсюджваюць пра справу Даната Скакуна недакладную інфармацыю, якая мае вельмі далёкія адносіны да самой крымінальнай справы і доказнага матэрыялу.
У калёніі Валагодзкай вобласьці памёр Лом-Алі Гайтукаеў, асуджаны на пажыцьцёвае пазбаўленьне волі ў справе аб забойстве журналісткі Ганны Паліткоўскай.
Павел Скрыльнікаў кажа, што яго пратрымалі ў паліцэйскім пастарунку каля пяці гадзін і склалі пратакол, паводле якога 15 чэрвеня мае адбыцца суд.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі затрымаў сёлета восем чалавек, датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці, заявіў журналістам у аўторак кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык.
Некалькі чалавек, у тым ліку паліцыянтка, атрымалі раненьні падчас страляніны ў прымесьці нямецкага гораду Мюнхен.
Галоўны рэдактар Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Нэнад Пэіч заклікаў вызваліць блогера і аўтара Радыё Свабода Станіслава Васіна (Аўсеева), які зьнік у Данецку ў чэрвені.
Двух затрыманых на акцыі супраць карупцыі ў Маскве — Антона Шапашнікава і Міхаіла Давыдава — вязуць у Сьледчы камітэт. Актывістаў абвінавачваюць у нападзе на паліцыянтаў з распыленьнем пярцовага газу.
Польскага параплянэрыста, які лічыў, што знаходзіцца непадалёк на тэрыторыі Польшчы, а апынуўся на ўскраіне Берасьця, вінавацяць у парушэньні дзяржаўнай мяжы.
Зянон Пазьняк раскрытыкаваў словы Сьвятланы Алексіевіч падчас жывога эфіру на тэлеканале «Дождь».
Стваральнік мэсэнджэра Telegram Павел Дураў распавёў, што ў 2016 годзе ў ЗША адчуваў ціск з боку агентаў Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў (ФБР). Пра гэта ён напісаў у твітэры.
Авіяляйнэр ляцеў зь Лёндана ў Любляну. Трое яго пасажыраў затрыманыя, яшчэ 151 чалавека эвакуяавалі.
Жыхар падмаскоўнага мястэчка Кратава забарыкадаваўся ў прыватным доме і страляў па мінаках з паляўнічай стрэльбы. Адна з пацярпелых памерла ў бальніцы.
У Магілёве згарэў помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя. Стары будынак не эксплюатаваўся з 2006 году і пакрысе разбураўся. Два дзясяткі гадоў таму ў ім месьціўся выцьвярэзьнік.
Жыхар Століна Віктар Пігаль цяпер у лякарні зь пераломам хрыбетніка і нагі. Ён кажа, што ня вытрымаў «скоцкіх адносін» у Столінскім РАУС і скочыў адтуль з другога паверху.
У ноч на 10 чэрвеня ў цэнтры Магілёва, на вуліцы імя Лазарэнкі, загарэўся дом, пабудаваны ў XIX стагодзьдзі, які мае статус помніка архітэктуры.
Расейскія ўлады мусяць неадкладна вызваліць чэмпіёна па зьмешаных адзінаборствах Мурада Амрыева і ні пры якіх абставінах не падвяргаць яго небясьпецы, якая пагражае спартоўцу на тэрыторыі Чачні, гаворыцца ў распаўсюджанай у пятніцу звароце міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International.
«На тэрыторыі Беларусі яго няма. Ён яшчэ ўчора быў перададзены прадстаўнікам праваахоўных органаў Расейскай Фэдэрацыі», – пацьвердзілі Свабодзе ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкаму інфармацыю пра перадачу Амрыева расейцам.=
Амэрыканскі зьнішчальнік F-15 зьбіў у чацьвер у Сырыі бесьпілётны лятальны апарат, які спрабаваў атакаваць вайскоўцаў сілаў міжнароднай кааліцыі.
Паліцыя правяла ператрусы ў фітнэс-клюбе ў лёнданскім раёне Ілфард, куды рэгулярна хадзілі тэрарысты, якія ўчынілі напад на Лёнданскім мосьце. Мясцовыя жыхары ўжо і раней скардзіўся ўладам на спартовую залю.
У Крычаве капітана міліцыі Андрэя Генэралава вінавацяць у перавышэньні ўлады або службовых паўнамоцтваў. Супраць яго распачатая крымінальная справа за злачынства, учыненае ў 2016 годзе.
Пракуратура Нью-Ёрку выставіла абвінавачаньні ўдзельнікам злачыннай групоўкі, якой кіравалі «зладзеі ў законе» Раждэн Шулая і Зураб Джанашвілі.
Чачэнскі спартовец Мурад Амрыеў, затрыманы на беларуска-расейскай мяжы сёньня ўначы, знаходзіцца ў РАУС Добрушу.
Пра выбух паведамляе паліцыя Кіева, якая кваліфікавала яго як тэрарыстычны акт. Ніхто не пацярпеў.
На вакзале «Баранавічы-Палескія» міліцыянты за паленьне на пэроне затрымалі 54-гадовага расіяніна. Праверыўшы ягоныя дадзеныя ў базе, высьветлілі, што той ад 1993 году знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку МУС Расеі.
Вайсковы самалёт, на борце якога знаходзіліся больш за 100 чалавек, зьнік з радараў у Мʼянме. Ягоныя абломкі знойдзеныя ў моры, паведамляе АФП.
Увечары 6 чэрвеня 48-гадовы жыхар Калінкавічаў, што ў Гомельскай вобласьці, загінуў у выніку выбуху. Сьледчыя мяркуюць, што ён падарваўся на міне часоў Другой усясьветнай вайны, перадае БелТА.
Загрузіць яшчэ