Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Барысаўскім раёне УАЗ урэзаўся ў калёну байкераў. Падрабязнасьці


У Дзяржаўтаінспэкцыі УУС Менаблвыканкаму распавялі падрабязнасьці дарожна-транспартнага здарэньня з удзелам байкераў на М1, паведамляе БЕЛТА.

ДТЗ адбылося ў пятніцу, 16 чэрвеня, каля 19.30 на аўтадарозе М1 паблізу вёскі Дубовы Лог у Барысаўскім раёне. 60-гадовы кіроўца УАЗу буксіраваў на жорсткай счэпцы іншы УАЗ. Ён ехаў па правай паласе, у нейкі момант ня справіўся з кіраваньнем і выехаў на левую, па якой імчалася калёна байкераў. Тры матацыклы не пасьпелі праскочыць: у рэанімацыі цяпер знаходзяцца трое байкераў 26-ці, 28-мі і 37-мі гадоў.

Распачатая крымінальная справа.

Фота глядзець тут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG