Як ужо паведамлялася, Юлія Качук загінула ў выніку транспартнага здарэньня. Яна — дачка краязнаўцы з Зэльвы Юрыя Качука, аўтара папулярнай кулінарнай кнігі «Моц смаку».
У Празе Юля Качук атрымала вышэйшую эканамічную адукацыю. Працавала і займалася мастацтвам. У 2013 годзе яна брала ўдзел у выставе сучаснага незалежнага мастацтва ў чэскай сталіцы.