Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацька загінулай мастачкі: Казала, што ніколі не ўздыме лукашэнкаўскі сьцяг, таму і зьехала


Беларусы Прагі заклікаюць прыносіць кветкі і зьнічы на месца трагічнага здарэньня. Абвешчаны збор сродкаў для сямʼі загінулай.

У ноч на 13 чэрвеня ў Празе трагічна загінула 31-гадовая Юлія Качук, беларуская мастачка, дачка краязнаўцы з Зэльвы Юрыя Качука, аўтара папулярнай кулінарнай кнігі «Моц смаку»​.

У Празе Юля Качук атрымала вышэйшую эканамічную адукацыю. Працавала ў транспартнай кампаніі і займалася мастацтвам. У 2013 годзе ўзяла ўдзел у выставе сучаснага незалежнага мастацтва ў чэскай сталіцы. За некалькі дзён да трагічнага здарэньня Юлія Качук была ў Беларусі, заключала кантракт зь беларускімі фірмамі, — расказвае бацька Юры Качук.

Сямʼя Юлі цяпер у роспачы. Яны зьвязаліся з амбасадай Беларусі ў Чэхіі, але пакуль дакладна не разумеюць, як будзе адбывацца працэдура вяртаньня цела дачкі на радзіму.

«Я ня ведаю, як усё гэта рабіць, — кажа Юры Качук. — Адзіная дачка. За што? Мне 54 гады. Карэл Гот яе працы адбіраў на выставе ў Празе. Яна хайку і танкі пісала. Усё рабіла для людзей, жыла для людзей. Была найлепшая вучаніца ў школе. Калі яе прымушалі ўзьняць лукашэнкаўскі сьцяг, казала, што ніколі яго не ўздыме, бо наш сьцяг — сьвяты бел-чырвона-белы. Яна таму і зьехала... Больш у мяне і жонкі нічога няма. 32 гады жывем зь ёй душа ў душу. Гэта такая бяда. Я ня веру, што такое магло адбыцца».

Юлія Качук (зьлева).
Юлія Качук (зьлева).

«Юлія Качук была для мяне як дачка, — кажа сябра сямʼі, адказны сакратар управы сойму Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Алесь Чахольскі, які спрабуе дапамагчы бацькам. — Яна магла заняць аўтарытэтную пазыцыю ў вольнай Беларусі. Яна была сапраўдная беларуска па духу, так яе бацька выхаваў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG