Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Парыжы напалі на праўнучку Касьцюшкі. Яна трапіла ў шпіталь


У Парыжы ўчынены напад на былую міністарку Наталі Касьцюшка-Марызэ. Палітык з партыі «Рэспубліканцы» праводзіла сустрэчу з выбарцамі на адным са сталічных кірмашоў. Невядомы мужчына падбег да яе і кінуў у твар улёткі, зьбіўшы жанчыну з ног.

Касьцюшка-Марызэ трапіла ў шпіталь. Да нядзельных выбараў яна не акрыяе. Штаб палітыка паведаміў, што яна ня зможа прыняць удзел у фінальным этапе кампаніі другога туру парлямэнцкіх выбараў. У знак салідарнасьці кампанію прыпыніў і канкурэнт Касьцюшку-Марызэ з партыі «En Marche!». Напад асудзіла і лідэр «Нацыянальнага фронту» Марын Лё Пэн.

Далёкі продак Наталі Касьцюшка-Марызэ быў братам Тадэвуша Касьцюшкі, кіраўніка антырасейскага паўстаньня 1794 году ў Рэчы Паспалітай. Касьцюшка-Марызэ працавала міністрам па справах навакольнага асяродзьдзя, балятавалася на пасаду мэра Парыжу і спрабавала вылучыць сваю кандыдатуру падчас прэзыдэнцкіх выбараў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG