Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус скочыў з моста ля Крамля, выжыў


Вялікі каменны мост у Маскве

А палове на 12-ю ночы 15 чэрвеня грамадзянін Беларусі скочыў зь Вялікага каменнага моста, што ля маскоўскага Крамля, у Масква-раку, перадае агенцтва «Москва».

Ратаўнікі дасталі 33-гадовага мужчыну з вады, выклікалі яму «хуткую дапамогу». Цяпер ягонаму жыцьцю нічога не пагражае, ён перададзены мэдыкам для далейшага абсьледаваньня.

Паводле зьвестак ратаўнікоў, мужчына быў п’яны. Некаторыя СМІ паведамляюць са спасылкай на ўласныя крыніцы, што гэта была спроба самагубства.

XS
SM
MD
LG