Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стралянінай ў Мюнхене параненыя некалькі чалавек, у тым ліку паліцыянтка


Паліцыя каля станцыі мэтро, дзе адбылася страляніна
Паліцыя каля станцыі мэтро, дзе адбылася страляніна

Некалькі чалавек, у тым ліку паліцыянтка, атрымалі раненьні падчас страляніны ў прымесьці нямецкага гораду Мюнхен.

Паліцыя Мюнхену паведаміла ў твітэры, што нападнік таксама паранены і знаходзіцца пад вартай.

Стральба адбылася падчас ранішняй паліцэйскай праверкі на станцыі Unterfoehring «гарадзкой электрычкі» (S-Bahn). Мюнхенскае выданьне Merkur паведаміла са спасылкай на сьведкаў, што падазраваны схапіў пісталет супрацоўніцы паліцыі і стрэліў у яе, а таксама ў іншых людзей на месцы здарэньня.

Паліцыя лічыць, што нападнік не кіраваўся ні палітычнымі, ні рэлігійнымі матывамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG