Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ля брытанскага парлямэнту затрымалі чалавека з нажом


Лёнданская паліцыя затрымала ўзброенага нажом мужчыну ля будынка парлямэнту Вялікабрытаніі. Падазраванага даставілі ў пастарунак.

Цягам апошніх месяцаў Брытанію ахінула хваля тэрактаў, учыненых адзіночкамі. У канцы красавіка паліцыя затрымала ў Лёндане мужчыну з нажом. Яго таксама падазраюць у падрыхтоўцы тэракту.

22 сакавіка грамадзянін Вялікабрытаніі Халід Масуд заехаў у натоўп пешаходаў на Вэстмінстэрскім мосьце непадалёк ад парлямэнту, а затым кінуўся з нажом на паліцэйскіх. Загінулі чатыры чалавекі, параненыя — 50. Самога нападніка застрэлілі паліцэйскія. Пасьля гэтага тэракту ў краіне ўвялі ўзмоцненыя захады бясьпекі.

Брытанская выведка паведамляе, што ёй вядома пра больш як дваццаць тысячаў экстрэмістаў на тэрыторыі Злучанага Каралеўства. Зь іх каля трох тысячаў уяўляюць наўпроставую пагрозу для бясьпекі краіны. За імі актыўна сочаць брытанскія спэцслужбы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG