Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страляніна ў Сан-Францыска


Некалькі чалавек атрымалі раненьні ў выніку страляніны ў Сан-Францыска ў сераду а 9-й гадзіне раніцы.

Паведамляецца, што гэта адбылося каля вялікага цэнтру паштовай службы UPS. Сьведкі кажуць, што чулі некалькі стрэлаў і бачылі людзей, якія беглі з будынку UPS.

Прадстаўнік галоўнага шпіталя Сан-Францыска паведаміў, што ў лякарню трапіла некалькі ахвяраў, аднак не сказаў, колькі і ў якім стане.

Паведамляецца, што нападнік быў таксама паранены і дастаўлены ў шпіталь.

Паводле зьвестак тэлеканалу NBC News, у выніку нападу два чалавекі былі забітыя і пяцёра параненыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG