Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абломкі вайсковага самалёта, які зьнік над М’янмай, знайшлі ў моры


Вайсковы самалёт, на борце якога знаходзіліся больш за 100 чалавек, зьнік з радараў у Мʼянме. Ягоныя абломкі знойдзеныя ў моры, паведамляе АФП.

Мяркуецца, што на борце самалёта арміі Мʼянмы ляцелі сваякі вайскоўцаў.

Паводле адных зьвестак, на борце знаходзіліся 116 чалавек (101 пасажыр і 15 членаў экіпажу), паводле дадзеных Reuters — 105 чалавек, паводле інфармацыі Aljazeera — 104 (90 пасажыраў і 14 членаў экіпажу).

Самалёт зьнік у часе пралёту над Андаманскія морам, якое знаходзіцца паміж паўвостравамі Індакітай і Малака. Самалёт пакінуў горад М’ей і накіроўваўся ў бок найбуйнейшага гораду Мʼянмы Янгонэ, але сувязь была страчаная, калі самалёт пралятаў над морам за 32 км на захад ад гораду Давэй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG