Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лёндане знайшлі спартовую залю для падрыхтоўкі джыгадыстаў


Паліцыя правяла ператрусы ў фітнэс-клюбе ў лёнданскім раёне Ілфард, куды рэгулярна хадзілі тэрарысты, якія ўчынілі напад на Лёнданскім мосьце. Мясцовыя жыхары ўжо і раней скардзіўся ўладам на спартовую залю.

Брытанская паліцыя 8 чэрвеня правяла ператрусы ў мусульманскім фітнэс-клюбе Ummah Fitness, разьмешчаным на ўсходзе Лёндану, у раёне Ілфард, паведамляе "Нямецкая хваля".

Пра гэта паведамляе газэта The Times у пятніцу, 9 чэрвеня. Ператрусы прайшлі ў межах расьсьледаваньня тэракту ў Лёндане, калі трое тэрарыстаў наехалі на людзей на Лёнданскім мосце. Як піша выданьне, у ілфардзкім фітнэс-клюбе маглі праходзіць баявую падрыхтоўку джыгадысты.

У Ummah Fitness займаліся, у прыватнасьці, двое з трох лёнданскіх тэрарыстаў: 27-гадовы брытанец пакістанскага паходжаньня Хур Бат і 22-гадовы італьянец мараканскага паходжаньня Юсэф Загба.

Як высьветліла выданьне The Times, у паліцыю паступалі зьвесткі аб магчымай падрыхтоўцы джыгадыстаў у ілфардзкім фітнэс-клюбе яшчэ ў 2015 годзе. Асьцярогі з нагоды таго, што адбываецца ў спартовай залі, выказвалі нават прадстаўнікі тамтэйшага мячэту, адзначае The Financial Times.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG