Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхар Калінкавічаў падарваўся на міне часоў Другой усясьветнай вайны


Увечары 6 чэрвеня 48-гадовы жыхар Калінкавічаў, што ў Гомельскай вобласьці, загінуў у выніку выбуху. Сьледчыя мяркуюць, што ён падарваўся на міне часоў Другой усясьветнай вайны, перадае БелТА.

Сусед мужчыны пачуў толькі гук выбуху, калі забег у двор, пабачыў чалавека на зямлі без прыкметаў жыцьця. Ён выклікаў «хуткую дапамогу», але ўратаваць жыцьцё не ўдалося.

На месцы здарэньня сьледчыя знайшлі паяльную лямпу, вядро, сантэхнічны ключ і мэталёвыя фрагмэнты, меркавана, міны часоў Другой усясьветнай вайны. Прызначаныя судова-мэдыцынскія і крыміналістычныя экспэртызы.

Міны і снарады часоў вайны ўсё яшчэ знаходзяць у Беларусі. Так, 22 траўня ў Сьветлагорску знайшлі 50-мілімэтровы мінамётны снарад часоў Другой усясьветнай у пяску для дзіцячай пляцоўкі. 12 траўня ў музэй у Горадні два мужчыны спрабавалі перадаць знойдзеныя імі 45- і 55-мілімэтровы мінамётныя снарады. Месяцам раней вялізную 250-кіляграмовую бомбу SC-250 часоў апошняй вайны адкапалі на дэмантажы будынка «БелЭкспа» ў самым цэнтры Менску. Колькі ўсяго ў Беларусі засталося з вайны непадарваных бомбаў і снарадаў, невядома нават прыблізна.

XS
SM
MD
LG