Жыхар падмаскоўнага мястэчка Кратава забарыкадаваўся ў прыватным доме і страляў па мінаках з паляўнічай стрэльбы. Як паведамляе агенцтва «Новости», раненьні атрымалі тры чалавекі, адна з пацярпелых памерла ў бальніцы.
Пазьней стралок здолеў пакінуць дом, у якім хаваўся, і зьбег у лес.
«На дадзены момант апэрацыя па затрыманьні мужчыны працягваецца Ён страляе ў супрацоўнікаў паліцыі, а таксама падарваў некалькі выбуховых пакетаў, але не баявых гранат (як паведамляў шэраг СМІ), у ходзе штурму лёгкае раненьне атрымаў адзін з праваахоўнікаў», — паведаміла агентву «Новости» крыніца ў расейскіх праваахоўных органах.