Мясцовыя ўлады асьцерагаюцца, што загінулых значна больш. Амаль пяцьсот чалавек лічацца зьніклымі бязь вестак, ратавальнікі не разьлічваюць знайсьці жывых у згарэлым будынку.
Будынак Grenfell Tower загарэлася ў сераду. Прычына пажару не ўсталяваная. На барацьбу з узгараньнем выехалі каля 200 пажарных. Падчас трагедыі ў будынку маглі знаходзіцца да 600 чалавек. Валантэры сабралі больш за мільён фунтаў для пацярпелых. Грошы пойдуць на дапамогу тым, хто пазбавіўся жытла праз пажар, а таксама сваякам загінуўшых.
Месца пажару наведала прэм’ер-міністрка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй. Яна пагутарыла з пажарнымі і паабяцала арганізаваць дбайнае расьсьледаваньне трагедыі. Напярэдадні з прычыну пажару шматпавярхоўкі былі адкладзеныя перамовы аб стварэньні кааліцыі ў брытанскім парлямэнце. Сёньня яны адновяцца.