Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы бізнэсовец Віктар Пузікаў, уласьнік таксі «Алмаз 7788»


Віктар Пузікаў

Інфармацыя пра затрыманьне Віктара Пузікава зьявілася ў сацсетках. Афіцыйна яе пакуль не пацьвердзілі.

У сацсетках першым пра гэта паведаміў лідэр «Пэрспэктывы» Анатоль Шумчанка. Ён сказаў карэспандэнту Свабоды, што інфармацыя пра затрыманьне Пузікава 13 чэрвеня паступіла да яго ад таксістаў. Прычыны затрыманьня пакуль невядомыя. Паводле непацьверджанай інфармацыі, справа зьвязаная са сплатай падаткаў. Паводле Шумчанкі, Пузікаў заўсёды выказваўся ў падтрымку ўладаў.

У адміністрацыі таксі "Алмаз 7788" карэспандэнту Свабоды адносна затрыманьня Пузікава сказалі: "Мы не даем інфармацыі".

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG