Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International патрабуе вызваліць Мурада Амрыева


Мурад Амрыеў
Мурад Амрыеў

Расейскія ўлады мусяць неадкладна вызваліць чэмпіёна па зьмешаных адзінаборствах Мурада Амрыева і ні пры якіх абставінах не падвяргаць яго небясьпецы, якая пагражае спартоўцу на тэрыторыі Чачні, гаворыцца ў распаўсюджанай у пятніцу звароце міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International.

Экспэрт «Міжнароднай амністыі» Хідэр МакГілл падкрэсьлівае, што выдача Амрыева Расеі ўладамі Беларусі, у якой спартовец шукаў палітычнага прытулку, была незаконнай. Калі мужчына патрапіць у рукі чачэнскіх праваахоўных органаў, ён можа зноў падвергнуцца катаваньням і загінуць, заявіла МакГіл.

Старшыня расейскага «Камітэту ў справе прадухіленьня катаваньняў» Ігар Каляпін ў пятніцу зьвярнуўся з адкрытым лістом да генэральнага пракурора Расеі Юрыя Чайкі і папрасіў умяшацца ў сытуацыю з Амрыевым, адзначыўшы, што яго затрыманьне незаконнае.

Праверыць законнасьць працэсуальных дзеяньняў у дачыненьні да спартоўца Чайку таксама папрасілі ў прэзыдэнцкім савеце па правах чалавека (СПЧ).

Мурада Амрыева зьнялі зь цягніка і затрымалі ў Бранску 4 чэрвеня. Неўзабаве ён быў «фармальна вызвалены» і дастаўлены ў будынак пракуратуры. Мужчына ўцёк і быў затрыманы памежнікамі паблізу беларускага гораду Добруш у ноч на чацьвер. Яго экстрадавалі ў Расею, пасьля чаго спартоўца перадалі чачэнскім праваахоўным органам, якія яшчэ ў лютым абвясьцілі Амрыева ў вышук.

На думку праваабаронцаў, паліцыя Чачні перасьледуе спартоўца за тое, што ён распавёў пра катаваньні, якім ён паводле некаторых меркаваньняў быў падвергнуты ў Грозным ў 2013 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG