Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расіянін, якога затрымалі ў Баранавічах за курэньне на пэроне, 23 гады ў вышуку за забойства


18 траўня на вакзале «Баранавічы-Палескія» міліцыянты за паленьне на пэроне затрымалі 54-гадовага расіяніна. Праверыўшы ягоныя дадзеныя ў базе, высьветлілі, што той ад 1993 году знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку МУС Расеі па Калінінградзкай вобласьці, паведамляе баранавіцкае інтэрнэт-выданьне Intex-press.

Мужчына быў абвешчаны ў вышук паводле абвінавачаньня па двух артыкулах: забойства пры абцяжарваючых абставінах і наўмыснае зьнішчэньне або пашкоджаньне маёмасьці.

— Мужчына 23 гады хаваўся ад сьледзтва на тэрыторыі Беларусі і Ўкраіны, — распавёў Intex-press Дзьмітры Петрашэвіч з Баранавіцкага ўпраўленьня ўнутраных справаў.

Цяпер мужчына шпіталізаваны: незадоўга да затрыманьня ў яго здарыўся мікраінфаркт. У шпіталі ён знаходзіцца ў адмысловай палате пад кругласутачнай аховай міліцыянтаў.

Калі ён паправіцца, яго перададуць паліцыі Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG