Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве на тэрыторыі амбасады ЗША адбыўся выбух, ахвяраў няма


Амбасада ЗША ў Кіеве, ілюстрацыйнае фота
Амбасада ЗША ў Кіеве, ілюстрацыйнае фота

Пра выбух паведамляе паліцыя Кіева, якая кваліфікавала яго як тэрарыстычны акт. Ніхто не пацярпеў.

«Сёньня, 8 чэрвеня, у 00:05 у дзяжурную частку сталічнай паліцыі паступіла паведамленьне аб выбуху на тэрыторыі амбасады ЗША ў Шаўчэнкаўскім раёне Кіева. На месца здарэньня неадкладна прыбылі сьледча-апэратыўныя групы раённага і галоўнага ўпраўленьняў паліцыі», — паведамілі ў прэс-службе паліцыі.

Пры аглядзе высьветлілася, што невядомы кінуў на тэрыторыю дыппрадстаўніцтва нявызначанае выбуховае прыстасаваньне. Заведзеная крымінальная справа, паведамляе УНІАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG