Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асуджаны ў справе аб забойстве Паліткоўскай памёр у калёніі


Асуджаныя ў справе аб забойстве Ганны Паліткоўскай

У калёніі Валагодзкай вобласьці памёр Лом-Алі Гайтукаеў, асуджаны на пажыцьцёвае пазбаўленьне волі ў справе аб забойстве журналісткі Ганны Паліткоўскай, паведамляе «Кавказский узел» са спасылкай на сваякоў зьняволенага. Паводле зьвестак выданьня, сьмерць наступіла 10 чэрвеня, яе прычыны пакуль невядомыя. У Фэдэральнай службе выкананьня пакараньняў пацьвердзілі факт сьмерці асуджанага.

Пляменьнік Гайтукаева распавёў журналістам, што ў калёніі яго дзядзька быў зьбіты. Абарона патрабавала распачаць крымінальную справу, але атрымала адмову.

Адвакат асуджанага Елена Харыёнаўская паведаміла, што ў 2015 годзе яму паставілі дыягназ «цыроз печані» і прызналі інвалідам. Яна ўдакладніла, што абарона падрыхтавала хадайніцтва аб вызваленьні, бо ў Гайтукаева выяўлены захворваньнi, якія перашкаджаюць адбываньні пакараньня.

Ганна Паліткоўская была забітая ў Маскве, у пад’езьдзе свайго дома, у кастрычніку 2006 году. Лом-Алі Гайтукаеў і былы міліцыянт Сяргей Хаджыкурбанаў былі прызнаныя арганізатарамі злачынства. У гэтай справе таксама асуджаныя Рустам, Ібрагім і Джабраіл Махмудавы і былы супрацоўнік маскоўскай міліцыі Дзьмітрый Паўлючэнкаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG