Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў пажару ў Лёндане ўзрасла да 58


Колькасьць ахвяраў пажару ў шматпавярховым доме ў Лёндане ўзрасла да 58. Каля 20 чалавек застаюцца ў шпіталях.

Напярэдадні афіцыйна пацьвярджалася гібель 30 чалавек.

У суботу паліцыя брытанскай сталіцы паведаміла, што сярод амаль 70 зьніклых бязь вестак 28 загінулі. Улады не выключаюць, што лічба будзе мяняцца.

Раней у той жа дзень паведамлялася пра закрыцьцё дзьвюх лініяў мэтро ў непасрэднай блізкасьці ад месца пажару. Пажарныя асьцерагаюцца бязладнага падзеньня фрагмэнтаў згарэлага 24-павярховага дома.

Прэмʼер-міністар Тэрэза Мэй у пятніцу сустрэлася з жыхарамі заходніх раёнаў Лёндану, якія стыхійна выйшлі на вуліцы з патрабаваньнем неадкладна дапамагчы людзям, якія пазбавіліся прытулку. Яна паабяцала вылучыць на экстранную дапамогу каля 6 з паловай мільёнаў даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG