Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мужчына, які напаў на паліцэйскага ў Парыжы, крычаў: «Гэта за Сырыю!»


Студэнт з Альжыру атакаваў ахоўніка парадку ля Сабору Парыскай Божай Маці.

Міністар унутраных справаў Францыі Жэрар Калон заявіў у аўторак, што ўзброены малатком мужчына, які напаў на паліцэйскага паблізу Сабору Парыскай Божай Маці, выкрыкваў словы: «Гэта за Сырыю!».

Як паведамлялася раней, паліцыя ў адказ адкрыла агонь. Нападнік быў паранены.

На месцы нападу было знойдзенапасьведчаньне асобы, якое дазволіла ўсталяваць, што нападнік быў студэнтамам з Альжыру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG