Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за тэракт у Лёндане


Баевікі «Ісламскай дзяржавы» ўзялі на сябе адказнасьць за тэрарыстычны акт у Лёндане, у выніку якога загінулі сем чалавек і параненыя дзясяткі іншых, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на сайт, зьвязаны з ісламістамі.

«Група баевікоў „Ісламскай дзяржавы“ ажыцьцявіла ўчорашнюю лёнданскую атаку», — паведамілі Reuters і AFP 4 чэрвеня са спасылкай на сайт інфармагенцтва Amaq, зьвязанай з ісламістамі. Associated Press таксама перадае са спасылкай на кіраўніцтва выведкі Брытаніі, што за атакай стаяць баевікі-ісламісты.

3 чэрвеня ў цэнтры Лёндана грузавік заехаў у групу пешаходаў на Лёнданскім мосьце, затым нападнікі ў суседнім раёне «Баро Маркет» з нажамі атакавалі людзей у рэстаранах. Паліцыя застрэліла ўсіх трох нападнікаў. Падчас стральбы быў выпадкова паранены і адзін мінак, але яго раненьні не зьяўляюцца цяжкімі.

Паводле апошніх зьвестак, 7 чалавек загінулі, 36 чалавек з рознымі траўмамі цяпер у шпіталях. Паліцыя арыштавала 12 чалавек пасьля нападу, які быў кваліфікаваны як тэрарыстычны акт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG