Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турыне ледзь не пўтарылася трагедыя на Нямізе 1999 году


Фанат «Ювэнтуса» атрымлівае першую дапамогу на плошчы Сан-Карла ў Турыне
Фанат «Ювэнтуса» атрымлівае першую дапамогу на плошчы Сан-Карла ў Турыне

Каля тысячы футбольных аматараў пацярпелі ў выніку цісканіны, якая ўзьнікла падчас трансляцыі фаналу Лігі Чэмпіёнаў, у якім гулялі «Рэал» (Мадрыд) і «Ювэнтус» (Турын), на плошчы Сан-Карла ў італьянскім Турыне, перадае ВВС.

Сярод пацярпелых 2 чалавекі, якія атрымалі цяжкія траўмы, у тым ліку 7-гадовы хлопчык. Пацярпелым аказваюць дапамогу ў шпіталях гораду. Паліцыя Турына тым часам праводзіць апытаньне сьведкаў інцыдэнту.

Паводле папярэдніх зьвестка, цісканіна на плошчы ўзьнікла за 10 хвілін да заканчэньня гульні, калі побач прагучалі выбухі пэтардаў. Некаторыя людзі прынялі іх за выбухі бомбаў тэрарыстаў і кінуліся бегчы з плошчы, пачалася масавая паніка. Найбольш чалавек атрымалі траўмы каля падземнай паркоўкі, калі ад ціску натоўпу людзей павалілася агароджа перад уваходам.

Інцыдэнт у Турыне стаў новым напамінам пра трагедыю 1985 году ў Брусэлі, калі напярэдадні фінальнай гульні на Кубак Эўропы паміж «Лівэрпулем» і «Ювэнтусам» з-за абрынаньня трыбуны загінула 39 італьянскіх аматараў футболу.

Беларусам інцыдэнт у Тырыне можа нагадаць трагедыю на Нямізе 1999 году: тады ў выніку цісканіны на ўваходзе ў падземны пераход да станцыі мэтро «Няміга» загінулі 53 чалавекі, у асноўным дзяўчаты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG