Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Філіпіны: праз атаку на казіно ў Маніле загінулі больш за 30 чалавек


Паліцыя Філіпінаў, ілюстрацыйнае фота

Целы сама меней 34 загінулых выявіла паліцыя ў памяшканьні забаўляльнага комплексу Resorts World Manila ў сталіцы Філіпінаў, дзе ноччу 2 чэрвеня мужчына ўварваўся ў казіно, падпаліў гульнявы стол і пачаў страляць, ня цэлячыся ў людзей. Паводле праваахоўнікаў, большасьць загінулых задыхнуліся ад узгараньня гульнявых сталоў і наступнага пажару.

Акрамя таго, паводле сілавікоў, мінімум 54 чалавекі атрымалі раненьні праз напад і перастрэлку мужчыны з паліцыяй.

Паводле папярэдніх дадзеных, нападнік учыніў самагубства: абліў сябе бэнзінам і падпаліўся. Цела падазраванага баевіка было знойдзена ў гасьцінічным нумары комплексу, недалёка міжнароднага аэрапорту Манілы.

Паліцыя дапускае, што матывам нападу было рабаваньне, а не тэрарыстычны акт.

У паліцыі Філіпінаў таксама заявілі, што групоўка «Ісламская дзяржава» можа наўмысна сьцьвярджаць, што гэта яно адказная за атаку, паколькі ваенныя краіны змагаюцца са зьвязанымі з ісламістамі баевікамі, каб узяць пад кантроль пераважна мусульманскі горад Мараві на паўднёвым востраве Мінданао.

XS
SM
MD
LG