Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі каля сабору Парыскай Божай Маці адбылася страляніна


У Францыі каля сабору Парыскай Божай Маці адбылася страляніна. Невядомы з малатком параніў супрацоўніка паліцыі. Па нападніку адкрылі агонь, ён паранены.

Паліцыя рэкамэндавала жыхарам французскай сталіцы пазьбягаць месца здарэньня.

Пра матывы нападніка пакуль нічога не вядома. Паліцыя расьсьледуе інцыдэнт.

У Францыі з 2015 года дзейнічае надзвычайнае становішча. Пасьля сэрыі тэрактаў у Парыжы, ахвярамі якіх сталі 130 чалавек, у краіне павышаны меры бясьпекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG