Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры выбухі на пахаваньні ў Кабуле: дзясяткі ахвяр і параненых


Сутычкі ў Кабуле 2 чэрвеня.
Сутычкі ў Кабуле 2 чэрвеня.

У выніку выбухаў у суботу ў Кабуле падчас жалобнай працэсіі загінулі па меншай меры шэсьць і дзясяткі атрымалі раненьні, паведамляе міністэрства аховы здароўя Аўганістану. СМІ са спасылкай на сілавікоў заяўляюць, што загінулі ад 12 да 18 чалавек.

Тры выбухі прагрымелі на пахаваньні сына намесьніка сьпікера сэнату Аўганістану. Ён загінуў з-за сутыкненьня з паліцыяй.

Прэм’ер Аўганістану Абдула Абдула таксама быў на пахаваньні сына сьпікера сэнату, які быў адным з пяці загінулых 2 чэрвеня, калі антыўрадавая акцыя перарасла ў сутычку з паліцыяй.

Людзі выйшлі на акцыю пратэсту з патрабаваннем адстаўкі прэзыдэнта Ашрафа Гані пасля таго, як у выніку магутнага выбуху ў Кабуле 31 траўня загінулі па меншай меры 90 чалавек, 460 — былі параненыя.

Пратэстоўцы спрабавалі прайсці да прэзыдэнцкага палацу, некаторыя кідалі ў паліцыю камяні. Паліцыянты ў адказ ўжылі вадамёты і слёзацечны газ, а таксама агнястрэльную зброю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG