Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча: У труне ахвяры смаленскай авіякатастрофы выявілі фрагмэнты целаў сямі іншых


Польская штодзёнка «Fakt» паведаміла, што ў труне з парэшткамі генэрала Браніслава Квяткоўскага, якія загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам, былі выяўленыя фрагмэнты парэшткаў іншых чальцоў польскай дэлегацыі.

Паводле выданьня, у труне генэрала былі выяўленыя фрагмэнты целаў іншых сямі чалавек.

«Гэта паказвае, наколькі ня мелі рацыі тыя, хто супраціўляўся эксгумацыі. Гэта пацьвярджае халатнасьць ураду Дональда Туска. Як можна было дапусьціць, каб цела, якое прывозілі са Смаленска, хавалі проста так, без абсьледаваньня, без ускрыцьця, без ідэнтыфікацыі», — заявіў дэпутат кіроўнай партыі «Права і Справядлівасьць» Яцак Сасін у эфіры тэлеканалу TVP Info.

Папярэднія ўлады Польшчы сьцьвярджалі, што ў Маскве парэшткі ахвяраў былі ідэнтыфікаваныя належным чынам.

10 красавіка 2010 года ў авіякатастрофе польскага прэзыдэнцкага ляйнэру пад Смаленскам загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG