Выбух адбыўся ля будынка амбасады Нямеччыны. Паводле папярэдніх зьвестак, выбухнуў замінаваны аўтамабіль. Выбухная хваля пашкодзіла будынкі на адлегласьці некалькіх сотняў мэтраў.
Цэнтар Кабулу ачэплены. Паліцыя расьсьледуе абставіны здарэньня, мэта нападу пакуль ня высьветленая. Ніводная групоўка пакуль не ўзяла на сябе адказнасьць за выбух.