Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удава забітага расейскага палітыка зьвярнулася да Лукашэнкі з просьбай аб расьследаваньні


Марыя Максакава і Дзяніс Вароненкаў у сьнежні 2015 году
Марыя Максакава і Дзяніс Вароненкаў у сьнежні 2015 году

Удава расейскага палітыка Дзяніса Вараненкава , опэрная сьпявачка і экс-дэпутат Дзярждумы РФ Марыя Максакава зьвярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай расьсьледаваць інцыдэнт, які адбыўся ў Беларусі з кіроўцам яе мужа.

У эфіры ўкраінскага тэлеканалу ZIK Марыя Максакава распавяла пра інцыдэнт з кіроўцам, які адбыўся незадоўга да забойства яе мужа, экс-дэпутата Дзярждумы Дзяніса Вараненкава. Вараненкаў быў забіты 23 сакавіка ў цэнтры Кіеву. Паводле сьпявачкі, незадоўга да трагедыі кіроўца знаходзіўся ў Беларусі, але яго перахапілі ў раёне Гомелю.

Яна распавяла, што пры перасячэньні беларуска-украінскай мяжы кіроўцу спынілі на «блёкпосьце Гомлю» і выклікалі туды нібыта памежнікаў, а насамрэч, паводле Максакавай, супрацоўнікаў ФСБ, якія нібыта выкралі кіроўцу з тэрыторыі Беларусі, адвезьлі ў Бранскую вобласьць, дзе дапытвалі 12 гадзінаў.

«Вось можна зьвярнуцца ў эфіры да прэзыдэнта Лукашэнкі і папрасіць? Я нават дам усе дадзеныя, хто былі гэтыя людзі, прозьвішчы пакажу, хто гэта зрабіў», — сказала Максакава.

«Нехта будзе расьследаваць зь беларусаў, як гэта адбываецца ў іх?» — задала пытаньне ў эфіры Максакава.

Выданьне sputnik.by цытуе крыніцу ў праваахоўных органах Беларусі, якая пракамэнтавала выказваньні Максакавай наступным чынам: «Кампэтэнтныя органы не абавязаныя прадстаўляць інфармацыю СМІ, датычна прозьвішча і іншых рэквізытаў той ці іншай асобы, затрыманай на нейкі час, у тым ліку і на мяжы. Але гэта зусім не азначае, што чалавек, пра якога ідзе гаворка, быў сапраўды затрыманы».

Суразмоўца патлумачыў мэханізм затрыманьня асобаў у памежных пунктах пропуску: «калі асоба знаходзіцца ў сьпісе заяўленых у міжнародны, міждзяржаўны вышук, па лініі Інтэрполу, спэцслужбаў або праваахоўных органаў СНД, то памежныя службы затрымліваюць і перадаюць гэтую асобу органам унутраных справаў, іншым кампэтэнтным органам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG