Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына прыпыніла высылку афганцаў пасьля тэракту ў Кабуле


Наступствы тэракту каля нямецкай амбасады ў Кабуле 31.05.2017

Улады Нямеччыны пасьля тэракту ў Кабуле прыпынілі высылку афганскіх мігрантаў, якія не атрымалі статус уцекача. Пра гэта паведамляе нямецкі тыднёвік Der Spiegel. Самалёт у Кабул меўся вылецець зь Нямеччыны ў сераду ўвечары.

У плянах ураду Нямеччыны выслаць на бацькаўшчыну больш за 12 тысяч афганскіх уцекачоў. Такое рашэньне было прынятае летась у лістападзе — у Бэрліне лічаць, што сытуацыя зь бясьпекай у буйных гарадах Афганістану зьмянілася ў лепшы бок. Пасьля тэракту ў Кабуле, ахвярамі якога сталі ня менш за 80 чалавек, ацэнку ўзроўню бясьпекі ў Афганістане могуць перагледзець.

У 2016 годзе Нямеччына вярнула ў Афганістан 27 чалавек, якія зьвярнуліся па прытулак, у 2015 годзе — толькі 9. Цяпер на тэрыторыі Нямеччыны знаходзяцца каля 250 тысяч аўганцаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG