Паводле памочніка прэзыдэнта Расеі Ўладзіслава Суркова, дыскусія са спэцпрадстаўніком Дзярждэпартамэнту ЗША па справах Украіны Куртам Волкерам вялася «ў тоне ўзаемнай павагі і зацікаўленасьці», а сустрэча была «карыснай і канструктыўнай».
У расейскім Растове-на-Доне пры пажары ў прыватным сэктары пацярпелі тры чалавекі, цяпер яны знаходзяцца ў шпіталі.
Яўген Ройзман, мэр Екацерынбургу, чацьвертага паводле велічыні гораду Расеі, упэўнены ў сваёй перамозе на губэрнатарскіх выбарах у сваім рэгіёне — калі б, вядома, ён змог трапіць у бюлетэнь для галасаваньня.
Амэрыканскі тэлеканал CNBC паведамляе пра штораз большую заклапочанасьць у Эўропе расейска-беларускімі вайсковымі вучэньнямі «Захад-2017».
Чаму ў чэрвені ўпершыню за 2.5 гады ў Беларусі пачаўся рост эканомікі? Ці слушныя прагнозы ўраду наконт росту ВУП па выніках году? Ці будуць расьці заробкі, ці выканае ўрад абяцаньне Лукашэнкі «папіцот» да канца году? Ці працягнецца скарачэньне занятасьці? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць у Праскім акцэнце эканамісты Яраслаў Раманчук і Сяргей Чалы. Вядзе перадачу Юры Дракахруст
Інфармацыйнае агенцтва «К-Інформ» апублікавала відэа пагоні за злачынцам, які 19 жніўня ў Сургуце напаў на мінакоў з нажом. На запісы з камэраў відэаназіраньня відаць, як падчас пагоні паліцэйскі дастае зброю і з адлегласьці ў 2-3 мэтра страляе ў меркаванага злачынца, пасьля чаго той падае на зямлю.
Жыхары Ангарску выйшлі на цэнтральную плошчу гораду, да будынка адміністрацыі, з кнігамі ў руках на знак пратэсту супраць рашэньня пра аптымізацыю бібліятэчнай сеткі, у выніку якой будуць зачыненыя чатыры бібліятэкі.
У Сургуце, дзе ў суботу адбыўся напад на мінакоў, эвакуююць наведнікаў гандлёвых цэнтраў. Выданьне Znak.com піша, што ў паліцыю паступіла паведамленьне аб закладзенай бомбе.
Рассельгаснагляд зьняў забарону на пастаўкі малочнай прадукцыі з трох прадпрыемстваў Беларусі.
Тарыфы на перавозку нафтапрадуктаў у напрамку партоў іншых краінаў ніжэйшыя за расейскія нават з улікам зьніжкі. Так адрэагавала кіраўніцтва Беларускай нафтавай кампаніі (БНК) на ідэю прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ўвязаць пастаўкі нафты ў Беларусь з выкарыстаньнем расейскай транспартнай інфраструктуры
Суд у Архангельску, што на паўночным захадзе Расеі, аштрафаваў на 15 тысяч расейскіх рублёў (каля 490 беларускіх) каардынатара руху ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў «Апошні адрас» Дзьмітрыя Казлова.
Сваякі 25-гадовага чачэнскага сьпевака Зелімхана Бакаева заяўляюць пра яго зьнікненьне падчас знаходжаньня ў сталіцы Чачні Грозным.
15 жніўня суд Калінкавіцкага раёну аштрафаваў двух маладых жыхароў Лельчыцаў на 60 базавых велічыняў (кожнага на 1380 рублёў) на падставе ўказу № 49 «Аб забесьпячэньні парадку пры ажыцьцяўленьні валютных апэрацый» і пастанавіў канфіскаваць у іх па 100 тысяч расейскіх рублёў у даход дзяржавы — за тое, што атрымалі заробак расейскімі банкнотамі.
Пра гэта BNS (Балтыйскай службе навінаў) 16 жніўня заявіла прэсавы сакратар Міністэрства нацыянальнай абароны Літвы Аста Галдзікайце. Паводле яе, Літву спачатку запрасіла назіраць за вайсковымі вучэньнямі Беларусь, а затым і Расея.
У адносінах Нямеччыны з Расеяй нельга выкарыстоўваць толькі мэтады запалохваньня, заявіў міністар замежных справаў Нямэччыны Зігмар Габрыэль.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін лічыць неабходным прапісваць строгае абавязаньне для беларускіх НПЗ, каб тыя выкарыстоўвалі расейскую інфраструктуру падчас перавозкі нафтапрадуктаў.
Чаму ў краінах Балтыі ўспрымаюць сумесныя вучэньні Расеі і Беларусі з занепакоенасьцю? Тлумачыць дзяржсакратар Міністэрства абароны Латвіі Яніс Гарысанс.
Каманда Аляксея Навальнага будзе дамагацца яго рэгістрацыі кандыдатам на выбарах прэзыдэнта Расеі ў 2018 годзе палітычнымі мэтадамі.
Першы намесьнік кіраўніка маніторынгавай місіі АБСЭ ў Данбасе Аляксандр Хуг заявіў, што назіральнікі бачылі на ўсходзе Ўкраіны вайскоўцаў са знакамі адрозьненьня арміі Расеі, а таксама мелі зносіны з тымі, хто называў сябе расейскімі вайскоўцамі
Расейскія інфармагенцтвы са спасылкай на Цэнтар грамадзкіх сувязяў ФСБ Расеі паведамляюць пра затрыманьне ў анэксаваным Крыме грамадзяніна Ўкраіны, які «спрабаваў пашкодзіць лінію электраперадачы і плянаваў іншыя дывэрсіі».
Арганізатар «Рускіх маршаў» Юры Горскі папрасіў палітычнага прытулку ў Літве. Ён паведаміў, што 14 жніўня атрымаў пісьмовы адказ ад міграцыйнай службы аб тым, што ягонае прашэньне будзе разгледжанае.
За апошнія паўгоду толькі 100 тысяч украінскіх грамадзянаў прыяжджалі на адпачынак у анэксаваны Расеяй Крым.
Фэдэральная служба бясьпекі абвясьціла аб затрыманьні ў сталічным рэгіёне тэрарыстычнай групы, якая рыхтавала тэракты ў гандлёвых цэнтрах Масквы.
У Краснадарскім краі паліцэйскія затрымалі пяцёх актывістак, якія плянавалі правесьці фэмінісцкі лягер. У паліцыю забралі і васьмігадовае дзіця.
Жаданьне Пуціна разьмясьціць сыстэмы супрацьпаветранай абароны ў Беларусі ля межаў з Расеяй, хутчэй за ўсё, застанецца толькі сродкам прапаганды, нават калі гэтыя сыстэмы СПА будуць разьмешчаныя.
Сумесныя вайсковыя вучэньні Расеі і Беларусі «Захад-2017», якія маюць пачацца празь месяц, уяўляюць пагрозу ня толькі для Ўкраіны, але і для Эўропы, а ў першую чаргу — для самой Беларусі, лічаць украінскія спэцыялісты і экспэрты.
«Найбуйнейшыя вучэньні ў Эўропе з часоў халоднай вайны будуць праводзіцца ва ўмовах сакрэтнасьці і недаверу», — піша Economist.
Маскоўскі гарадзкі суд у пятніцу адхіліў апэляцыю на рашэньне аб выдаленьні з сайтаў фільма-расьсьледаваньня «Он вам не Димон» пасьля пазову расейскага бізнэсоўца Алішэра Ўсманава.
Каля паўсотні актывістаў прыйшлі на Неўскі праспэкт, каб нагадаць гараджанам пра дзявятую гадавіну з дня пачатку пяцідзённай вайны з Грузіяй 8-га жніўня 2008 году і пра чарговую гадавіну пачатку баёў за Ілавайск на ўсходзе Ўкраіны 10 жніўня 2014 году.
За апошнія два гады адносіны паміж Расеяй і Захадам дасягнулі найгоршага стану ад часоў «халоднай вайны» і апынуліся ў глыбокім крызісе. І ня выключана, што гэты крызіс можа неўзабаве пагоршыцца.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у гадавіну пачатку расейска-грузінскай вайны прыбыў з візытам у Абхазію. Расейска-грузінская вайна пачалася 8 жніўня 2008 году.
Віктар Мужэнка, начальнік Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Украіны, кажа, што беларуска-расейскія вучэньні «Захад-2017» зьяўляюцца «спробай ціску» на Ўкраіну і краіны-ўдзельніцы NATO.
Угодкі расейска-грузінскага ваеннага канфлікту 2008 году ў Грузіі традыцыйна пачынаюць адзначаць 7, а не 8 жніўня.
Летась у сакавіку яму адмовілі ў датэрміновым вызваленьні, бо Ўдальцоў не прызнаў віны і меў на той момант восем спагнаньняў.
Экс-прэзыдэнт Грузіі і былы губэрнатар Адэскай вобласьці Міхэіл Саакашвілі зноў папярэдзіў пра небясьпеку акупацыі Беларусі Расеяй.
Суд у расейскім горадзе Сочы прысудзіў мясцоваму жыхару Віктару Начоўнаву штраф 50 тысяч расейскіх рублёў (больш за 1600 беларускіх), прызнаўшы яго вінаватым у абразе рэлігійных пачуцьцяў вернікаў.
Дзвюх удзельніц Pussy Riot Марыю Алёхіну і Вольгу Барысаву затрымалі ў Якуцку на наступны дзень пасьля таго, як яны правялі акцыю ў падтрымку асуджанага за тэрарызм у Расеі ўкраінскага кінарэжысэра Алега Сянцова.
У анэксаваным Крыме адкрылі помнік Фідэлю Кастра падчас закрыцьця фэстывалю «Extreme Крым 2017».
Лідэр расейскай апазыцыі Аляксей Навальны ацэньвае ў 50 адсоткаў імавернасьць быць забітым за выказваньні супраць прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна.
Тэрыторыю вакол скульптуры маюць выбрукаваць камянямі, якія прывезьлі з былых лягераў і турмаў ГУЛАГу.
Як паведаміла ў Фэйсбуку афіцыйная прадстаўніца ўпраўленьня сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусі ў Віцебскай вобласьці Сьвятлана Сахарава, у дачыненьні да 39-гадовага грамадзяніна Расейскай Фэдэрацыі распачатая крымінальная справа за арганізацыю занятку прастытуцыяй.
У Расіі з 6 жніўня 2015 зьнішчана каля 17 000 тон прадукцыі, што ўвозіцца з краін, якія падпалі пад расейскае харчовае эмбарга, паведаміў «Рассельгаснагляд».
Дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Гербэрт МакМастэр заявіў, што Дональд Трамп выступае адначасова за супрацьстаяньне Расеі і за супрацоўніцтва зь ёй.
Сьвятога айца падазраюць у «стварэньні ўмоваў для занятку прастытуцыяй».
11 тон сыру, выпрацаванага вытворчым унітарным прадпрыемствам «Мстиславльмолоко», накіроўваліся ў Маскву.
Мядзьведзеў разьмясьціў у сваім англамоўным Твітэры пост, дзе абвінаваціў Трампа ў поўным бясьсільлі перад Кангрэсам. Гэты пост выклікаў у Твітэры шквал рэакцыяў з боку амэрыканскіх карыстальнікаў.
Эўрапейскі суд у правах чалавека ў Страсбуры забараніў уладам Расеі дэпартаваць ва Ўзбэкістан журналіста «Новай газэты» Худабэрды Нурматава (Алі Фэруза) да вынясеньня рашэньня паводле ягонай скаргі ў гэтым судзе, — заявіў у пятніцу адвакат Кірыл Карацееў, які прадстаўляе інтарэсы журналіста ў Эўрапейскім судзе.
Паводле шэрагу СМІ, спэцыяльны пракурор Робэрт Мюлер сфармаваў вялікае журы прысяжных у справе магчымага ўмяшаньня Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША ў 2016 годзе.
Адносіны Злучаных Штатаў і Расіі знаходзяцца на самым нізкім узроўні і гэта ўяўляе небясьпеку, напісаў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ў твітэры.
Міністэрства замежных справаў Малдовы паведаміла расейскаму амбасадару, што віцэ-прэм’ера Расеі Дзьмітрыя Рагозіна абвясьцілі ў Малдове пэрсонай нон-грата. У адказ на гэта ў МЗС Расеі выклікалі амбасадара Малдовы і выказалі яму «рашучы пратэст».
Загрузіць яшчэ