Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі за два гады зьнішчылі 17 000 тон замежных харчоў


Пікет супраць зьнішчэньня прадуктаў харчаваньня

У Расіі з 6 жніўня 2015 зьнішчана каля 17 000 тон прадукцыі, што ўвозіцца з краін, якія падпалі пад расейскае харчовае эмбарга, паведаміў «Рассельгаснагляд».

Больш за ўсё зьнішчана прадукцыі расьліннага паходжаньня — 16,4 тысячы тон, прадукцыі жывёлагадоўлі ўтылізавалі каля 500 тон.

Харчовае эмбарга дзейнічае ў Расеі зь 7 жніўня 2014 года. Яно тычыцца прадукцыі з ЗША, Эўразьвязу, Аўстраліі, Нарвэгіі і Канады. З 13 жніўня 2015 у сьпіс гэтых краін ўключаныя Албанія, Чарнагорыя, Ісьляндыя, Ліхтэнштэйн, якія далучыліся да антырасейскіх санкцый, зь 1 студзеня 2016 году — Украіна.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG