Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве зробяць першы ў Расеі агульнанацыянальны мэмарыял ахвярам палітычных рэпрэсіяў


У Маскве ўсталююць першы ў Расеі агульнанацыянальны мэмарыял ахвярам палітычных рэпрэсіяў. Так званая «Сьцяна смутку» зьявіцца на скрыжаваньні праспэкту акадэміка Сахарава і Садовага колца. Пакуль помнік накрыты адмысловым палатном. Афіцыйна яго адкрыюць у канцы кастрычніка — у Дзень памяці ахвяр палітычных рэпрэсіяў.

Манумэнт вышынёй з двухпавярховы дом будзе выглядаць як сьцяна зь некалькімі аркамі. На сьцяне будзе напісана слова «Памятай!» на розных мовах. Тэрыторыю вакол скульптуры маюць выбрукаваць камянямі, якія прывезьлі з былых лягераў і турмаў ГУЛАГу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG