Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп: адносіны Расеі і ЗША — на самым нізкім і небясьпечным узроўні


Адносіны Злучаных Штатаў і Расіі знаходзяцца на самым нізкім узроўні і гэта ўяўляе небясьпеку, напісаў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ў твітэры.

У сытуацыі, якая склалася, Трамп абвінаваціў Кангрэс.

«Нашы адносіны з Расеяй знаходзяцца на самым нізкім і вельмі небясьпечным узроўні. Скажыце дзякуй Кангрэсу, тым самым людзям, якія нават ня могуць даць нам ахову здароўя!»

3 жніўня Трамп падпісаў закон пра новыя санкцыі супраць Расеі. Новы пакет захадаў фактычна пазбаўляе прэзыдэнта права адмяняць раней прынятыя абмежаваньні без адабрэньня Кангрэсу. Сам Дональд Трамп лічыць, што такім чынам закон «замахваецца на яго паўнамоцтвы». Ён адзначыў, што будзе выконваць прыняты закон да таго часу, пакуль гэта не супярэчыць амэрыканскай канстытуцыі.

У Крамлі адзначылі, што ўвядзеньне новых санкцый ЗША паклала канец надзеям Крамля на паляпшэньне стасункаў зь дзейнай адміністрацыяй Белага дому. «Расеі аб’яўлена паўнавартасная гандлёвая вайна», — заявіў прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў. На яго думку, рэжым санкцый «будзе захоўвацца дзесяцігодзьдзямі», а праз тое, што абмежаваньні нельга адмяніць бяз згоды Кангрэсу ЗША, адносіны паміж Масквой і Вашынгтонам «будуць вельмі напружанымі незалежна ад складу Кангрэсу ці асобы прэзыдэнта».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG