Супрацоўніцу праваахоўных органаў Расеі затрымалі ў цэнтры Масквы паводле падазрэньня ў прастытуцыі. Пра гэта Агенцтву гарадзкіх навін «Масква» 28 жніўня паведаміла крыніца ў паліцыі.
Расейскае выданьне часопісу Forbes апублікавала штогадовы рэйтынг Forbes Woman — самых багатых жонак расейскіх дзяржаўных чыноўнікаў. Сьпіс складзены паводле дадзеных дэклярацыяў аб даходах дзяржаўных службоўцаў за 2016-ы год.
У Дзярждуме РФ занепакоеныя рэзкім скарачэньнем за апошнія 25 гадоў колькасьці людзей у сьвеце, якія валодаюць расейскай мовай.
Сочынская адміністрацыя падала пазоў у суд аб зносе «Музэю беларусаў». Улады гораду маюць намер прызнаць дом-музей самавольнай пабудовай.
З пачатку 2015 году па цяперашні час Расея правяла 124 вучэньні з удзелам падразьдзяленьняў колькасьцю прынамсі 1500 вайскоўцаў. Сілы NATO за той жа час правялі толькі 38 такога кшталту вучэньняў.
Кампанія Дональда Трампа мела намер пабудаваць у Маскве бізнэс-цэнтар (Trump Tower) незадоўга перад тым, як гэты бізнэсмэн вырашыў змагацца за пасаду прэзыдэнта ЗША.
Дзяржаўны сход Рэспублікі Саха (Якуція) выказаў глыбокае спачуваньне родным, блізкім і калегам шахтароў, якія загінулі на алмазным рудніку «Мір».
32-гадовы жыхар Масквы Аляксандр Арлоў, які ўдарыў падчас сьвяткаваньня дня паветрана-дэсантных войскаў у Маскве карэспандэнта тэлеканалу НТВ у часе жывой тэлетрансьляцыі, атрымаў паўгода папраўчых работ.
Прафэсар Кіева-Магілянскай акадэміі, навуковы дырэктар фонду «Дэмакратычныя ініцыятывы» Аляксей Гарань мяркуе, што невялікая колькасьць запрошаных замежных назіральнікаў на беларуска-расейскія вучэньні «Захад-2017» можа сьведчыць пра намер Расеі прыхаваць сапраўдныя маштабы манэўраў і колькасьць прыцягнутых войскаў.
У Маскве ў шпіталі памёр актывіст Іван Скрыпнічэнка, якому невядомы зламаў нос на месцы забойства Барыса Нямцова на Вялікім Маскварэцкім мосьце.
Рэжысэры, якія падпісалі зварот да расейскіх уладаў, заяўляюць пра палітычныя матывы арышту Кірыла Сярэбранікава.
Сьледчае ўпраўленьне Нацыянальнай паліцыі ў Кіеве адкрыла крымінальную справу паводле факту выбуху, што адбыўся сёньня ў другой палове дня ў цэнтры ўкраінскай сталіцы практычна адразу пасьля сьвяточнага вайсковага параду.
У аддзеле цацак сталічнага ЦУМу прадаецца зборная мадэль «Сучасная расейская пяхота «Вежливые люди». Пастаўшчык цацак расейскай кампаніі Zvezda ў Беларусь — ААТ «Зорны час» — ніякага палітычнага падтэксту ў гэтым ня бачыць.
23 жніўня ў Менску адбыўся чарговы раўнд перамоваў Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе.
У мэмарыяле «Катынь» пад Смаленскам расейскія паліцыянты і амапаўцы затрымалі журналістаў «Белсату» Любоў Лунёву і Алеся Сіліча. Журналістаў вызвалілі больш чым праз гадзіну без складаньня пратаколаў. Ва ўсіх удзельнікаў беларускай дэлегацыі праверылі пашпарты.
Басманны суд Масквы 23 жніўня зьмясціў пад хатні арышт мастацкага кіраўніка маскоўскага тэатра «Гогаль-цэнтар» і рэжысэра Кірыла Сярэбранікава.
Аб’ём расейскіх актываў ў афшорах прыблізна ў тры разы перавышае ўзровень валютных рэзэрваў Расеі.
На чым грунтуюцца заходнія перасьцярогі наконт вучэньняў «Захад-2017»? Што робяць NATO і суседзі Беларусі для прадухіленьня рызыкаў, зьвязаных з гэтымі вучэньнямі? Якая роля заходняга вайсковага назіраньня за хадою «Захад-2017».
Кішынэў зьвярнуўся да ААН з просьбай уключыць пытаньне аб поўным вывадзе расейскіх вайскоўцаў з Прыднястроўя ў парадак дня бліжэйшай, 72-й сэсіі Генэральнай Асамблеі.
Мастацкі кіраўнік маскоўскага тэатру «Гогаль-цэнтар», рэжысэр Кірыл Сярэбранікаў затрыманы па падазрэньні ў махлярстве на суму 68 мільёнаў рублёў.
«Пад выглядам стратэгічных камандна-штабных вучэньняў не выключаецца стварэньне ўдарных груповак войскаў Узброеых сіл Расеі для пераходу дзяржаўнае мяжы і ваеннага ўварваньня на тэрыторыю Ўкраіны», — заявіў Аляксандар Турчынаў.
Паводле памочніка прэзыдэнта Расеі Ўладзіслава Суркова, дыскусія са спэцпрадстаўніком Дзярждэпартамэнту ЗША па справах Украіны Куртам Волкерам вялася «ў тоне ўзаемнай павагі і зацікаўленасьці», а сустрэча была «карыснай і канструктыўнай».
У расейскім Растове-на-Доне пры пажары ў прыватным сэктары пацярпелі тры чалавекі, цяпер яны знаходзяцца ў шпіталі.
Яўген Ройзман, мэр Екацерынбургу, чацьвертага паводле велічыні гораду Расеі, упэўнены ў сваёй перамозе на губэрнатарскіх выбарах у сваім рэгіёне — калі б, вядома, ён змог трапіць у бюлетэнь для галасаваньня.
Амэрыканскі тэлеканал CNBC паведамляе пра штораз большую заклапочанасьць у Эўропе расейска-беларускімі вайсковымі вучэньнямі «Захад-2017».
Чаму ў чэрвені ўпершыню за 2.5 гады ў Беларусі пачаўся рост эканомікі? Ці слушныя прагнозы ўраду наконт росту ВУП па выніках году? Ці будуць расьці заробкі, ці выканае ўрад абяцаньне Лукашэнкі «папіцот» да канца году? Ці працягнецца скарачэньне занятасьці? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць у Праскім акцэнце эканамісты Яраслаў Раманчук і Сяргей Чалы. Вядзе перадачу Юры Дракахруст
Інфармацыйнае агенцтва «К-Інформ» апублікавала відэа пагоні за злачынцам, які 19 жніўня ў Сургуце напаў на мінакоў з нажом. На запісы з камэраў відэаназіраньня відаць, як падчас пагоні паліцэйскі дастае зброю і з адлегласьці ў 2-3 мэтра страляе ў меркаванага злачынца, пасьля чаго той падае на зямлю.
Жыхары Ангарску выйшлі на цэнтральную плошчу гораду, да будынка адміністрацыі, з кнігамі ў руках на знак пратэсту супраць рашэньня пра аптымізацыю бібліятэчнай сеткі, у выніку якой будуць зачыненыя чатыры бібліятэкі.
У Сургуце, дзе ў суботу адбыўся напад на мінакоў, эвакуююць наведнікаў гандлёвых цэнтраў. Выданьне Znak.com піша, што ў паліцыю паступіла паведамленьне аб закладзенай бомбе.
Рассельгаснагляд зьняў забарону на пастаўкі малочнай прадукцыі з трох прадпрыемстваў Беларусі.
Тарыфы на перавозку нафтапрадуктаў у напрамку партоў іншых краінаў ніжэйшыя за расейскія нават з улікам зьніжкі. Так адрэагавала кіраўніцтва Беларускай нафтавай кампаніі (БНК) на ідэю прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ўвязаць пастаўкі нафты ў Беларусь з выкарыстаньнем расейскай транспартнай інфраструктуры
Суд у Архангельску, што на паўночным захадзе Расеі, аштрафаваў на 15 тысяч расейскіх рублёў (каля 490 беларускіх) каардынатара руху ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў «Апошні адрас» Дзьмітрыя Казлова.
Сваякі 25-гадовага чачэнскага сьпевака Зелімхана Бакаева заяўляюць пра яго зьнікненьне падчас знаходжаньня ў сталіцы Чачні Грозным.
15 жніўня суд Калінкавіцкага раёну аштрафаваў двух маладых жыхароў Лельчыцаў на 60 базавых велічыняў (кожнага на 1380 рублёў) на падставе ўказу № 49 «Аб забесьпячэньні парадку пры ажыцьцяўленьні валютных апэрацый» і пастанавіў канфіскаваць у іх па 100 тысяч расейскіх рублёў у даход дзяржавы — за тое, што атрымалі заробак расейскімі банкнотамі.
Пра гэта BNS (Балтыйскай службе навінаў) 16 жніўня заявіла прэсавы сакратар Міністэрства нацыянальнай абароны Літвы Аста Галдзікайце. Паводле яе, Літву спачатку запрасіла назіраць за вайсковымі вучэньнямі Беларусь, а затым і Расея.
У адносінах Нямеччыны з Расеяй нельга выкарыстоўваць толькі мэтады запалохваньня, заявіў міністар замежных справаў Нямэччыны Зігмар Габрыэль.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін лічыць неабходным прапісваць строгае абавязаньне для беларускіх НПЗ, каб тыя выкарыстоўвалі расейскую інфраструктуру падчас перавозкі нафтапрадуктаў.
Чаму ў краінах Балтыі ўспрымаюць сумесныя вучэньні Расеі і Беларусі з занепакоенасьцю? Тлумачыць дзяржсакратар Міністэрства абароны Латвіі Яніс Гарысанс.
Каманда Аляксея Навальнага будзе дамагацца яго рэгістрацыі кандыдатам на выбарах прэзыдэнта Расеі ў 2018 годзе палітычнымі мэтадамі.
Першы намесьнік кіраўніка маніторынгавай місіі АБСЭ ў Данбасе Аляксандр Хуг заявіў, што назіральнікі бачылі на ўсходзе Ўкраіны вайскоўцаў са знакамі адрозьненьня арміі Расеі, а таксама мелі зносіны з тымі, хто называў сябе расейскімі вайскоўцамі
Расейскія інфармагенцтвы са спасылкай на Цэнтар грамадзкіх сувязяў ФСБ Расеі паведамляюць пра затрыманьне ў анэксаваным Крыме грамадзяніна Ўкраіны, які «спрабаваў пашкодзіць лінію электраперадачы і плянаваў іншыя дывэрсіі».
Арганізатар «Рускіх маршаў» Юры Горскі папрасіў палітычнага прытулку ў Літве. Ён паведаміў, што 14 жніўня атрымаў пісьмовы адказ ад міграцыйнай службы аб тым, што ягонае прашэньне будзе разгледжанае.
За апошнія паўгоду толькі 100 тысяч украінскіх грамадзянаў прыяжджалі на адпачынак у анэксаваны Расеяй Крым.
Фэдэральная служба бясьпекі абвясьціла аб затрыманьні ў сталічным рэгіёне тэрарыстычнай групы, якая рыхтавала тэракты ў гандлёвых цэнтрах Масквы.
У Краснадарскім краі паліцэйскія затрымалі пяцёх актывістак, якія плянавалі правесьці фэмінісцкі лягер. У паліцыю забралі і васьмігадовае дзіця.
Жаданьне Пуціна разьмясьціць сыстэмы супрацьпаветранай абароны ў Беларусі ля межаў з Расеяй, хутчэй за ўсё, застанецца толькі сродкам прапаганды, нават калі гэтыя сыстэмы СПА будуць разьмешчаныя.
Сумесныя вайсковыя вучэньні Расеі і Беларусі «Захад-2017», якія маюць пачацца празь месяц, уяўляюць пагрозу ня толькі для Ўкраіны, але і для Эўропы, а ў першую чаргу — для самой Беларусі, лічаць украінскія спэцыялісты і экспэрты.
«Найбуйнейшыя вучэньні ў Эўропе з часоў халоднай вайны будуць праводзіцца ва ўмовах сакрэтнасьці і недаверу», — піша Economist.
Маскоўскі гарадзкі суд у пятніцу адхіліў апэляцыю на рашэньне аб выдаленьні з сайтаў фільма-расьсьледаваньня «Он вам не Димон» пасьля пазову расейскага бізнэсоўца Алішэра Ўсманава.
Каля паўсотні актывістаў прыйшлі на Неўскі праспэкт, каб нагадаць гараджанам пра дзявятую гадавіну з дня пачатку пяцідзённай вайны з Грузіяй 8-га жніўня 2008 году і пра чарговую гадавіну пачатку баёў за Ілавайск на ўсходзе Ўкраіны 10 жніўня 2014 году.
Загрузіць яшчэ