Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарадца Трампа: ЗША будуць і супрацьстаяць Расеі, і супрацоўнічаць зь ёй


Дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Гербэрт МакМастэр

Дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Гербэрт МакМастэр заявіў, што Дональд Трамп выступае адначасова за супрацьстаяньне Расеі і за супрацоўніцтва зь ёй.

У інтэрвію тэлекампаніі MSNBC МакМастэр адзначыў, што Трамп заклікае стрымліваць канфлікты, якія могуць прывесьці да абвастрэньня адносін з Масквой, але ў той жа час выказвае гатоўнасьць супрацьстаяць ёй там, дзе ўшчамляюцца інтарэсы Злучаных Штатаў.

Паводле словаў дарадцы прэзыдэнта Трампа, Расея стварае небясьпечную сытуацыю на ўсходзе Ўкраіны, але Вашынгтон пакуль гатовы дапамагчы Кіеву толькі небаявымі сродкамі абароны. Калі ж агрэсыўнасьць з расейскага боку будзе нарастаць, амэрыканскія ўлады разгледзяць усе магчымыя варыянты паставак Украіне баявой зброі.

МакМастэр падкрэсьліў, што, нягледзячы на падпісаны нядаўна Трампам закон аб пашырэньні санкцый супраць Расеі, магчымасьці для ўзаемадзеяньня з Масквой застаюцца.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG