Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У АБСЭ заявілі, што назіральнікі бачылі ў Данбасе расейскіх вайскоўцаў


Першы намесьнік кіраўніка маніторынгавай місіі АБСЭ ў Данбасе Аляксандр Хуг

Першы намесьнік кіраўніка маніторынгавай місіі АБСЭ ў Данбасе Аляксандр Хуг заявіў, што назіральнікі бачылі на ўсходзе Ўкраіны вайскоўцаў са знакамі адрозьненьня арміі Расеі, а таксама мелі зносіны з тымі, хто называў сябе расейскімі вайскоўцамі. Пра гэта Хуг заявіў, адказваючы на пытаньне аб тым, ці ёсьць у Данбасе «расейскія найміты», паведамляе выданьне LIGA.net.

Намесьнік кіраўніка маніторынгавай місіі дадаў, што назіральнікі таксама бачылі асобныя адзінкі расейскай зброі ў зоне канфлікту на ўсходзе Ўкраіны. «Але высновы ня тычацца нашых паўнамоцтваў. Мы павінны фіксаваць тое, што бачым», — падкрэсьліў Хуг.

Кіеў і краіны Захаду абвінавачваюць Крэмль у вайсковай падтрымцы сэпаратыстаў у Данбасе. Усяго, паводле дадзеных Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Украіны, на баку самаабвешчаных «народных рэспублік» ваююць 40 тысяч чалавек, у іх ліку каля 5 тысяч кадравых расейскіх вайскоўцаў. Масква афіцыйна не прызнае гэтыя абвінавачваньні.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG