Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея вярнула ў Беларусь 11 тон сыру, які накіроўваўся ў Маскву


Спэцыялісты ўпраўленьня Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласьцях забаранілі ўвоз у Расейскую Фэдэрацыю партыі беларускага сыру. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу расейскага ведамства.

11 тон сыру, выпрацаванага вытворчым унітарным прадпрыемствам «Мстиславльмолоко», накіроўваліся ў Маскву.

Падчас дакумэнтарнага кантролю ў пункце пропуску «Чырвоная Горка» устаноўлена, што беларускі вэтэрынарны сэртыфікат ад 1 жнiўня выдадзены на сыр «Расейскі малады», аднак пры фізычным даглядзе дадзены віж сыру адсутнічаў. Акрамя таго, на сыры «Чорны графъ» з водарам топленага малака тлустасьцю 50%, якія перавозяцца ў грузавым адсеку, была парушаная транспартная ўпакоўка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG