Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўцы будуць назіраць за вучэньнямі «Захад-2017» у Беларусі і Ленінградзкай вобласьці


Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка са сваім сынам на завяршальным этапе сумесных вучэньняў Захад-2013 на палігоне пад Гожай каля Горадні. Архіўнае фота

Пра гэта BNS (Балтыйскай службе навінаў) 16 жніўня заявіла прэсавы сакратар Міністэрства нацыянальнай абароны Літвы Аста Галдзікайце. Паводле яе, Літву спачатку запрасіла назіраць за вайсковымі вучэньнямі Беларусь, а затым і Расея.

16–20 верасьня на тэрыторыі Беларусі будзе арганізаваная праграма маніторынгу вучэньняў. У ёй будуць удзельнічаць і літоўскія інспэктары па кантролі над узбраеньнямі. А 19 верасьня Лускі палігон у Ленінградзкай вобласьці наведае вайсковы аташэ амбасады Літвы ў Расеі.

Паколькі частка палігонаў будзе непасрэдна прымыкаць да дзяржаўнай мяжы Літвы, літоўскія ўлады не выключаюць імавернасьці інцыдэнтаў і правакацый. Міністар нацыянальнай абароны Раймондас Каробліс заклікаў усіх літоўцаў быць пільнымі. Ён кажа, што, акрамя правакацыяў, могуць адбыцца і інфармацыйныя атакі, мэта якіх — «дыскрэдытаваць войскі нашых саюзьнікаў, літоўскую армію». Міністар не выключае і кібэр-атакаў.

Міністар нацыянальнай абароны Літвы Раймондас Каробліс
Міністар нацыянальнай абароны Літвы Раймондас Каробліс

Раймондас Каробліс дадаў, што літоўскія назіральнікі за вучэньнямі «Захад-2017» павінны будуць спраўдзіць, ці не застанецца ў Беларусі пасьля вучэньняў частка расейскіх вайскоўцаў і расейская ваенная тэхніка.

XS
SM
MD
LG