Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: У Злучаных Штатах сфармавалі журы прысяжных у «расейскай справе»


Робэрт Мюлер
Робэрт Мюлер

Паводле шэрагу СМІ, спэцыяльны пракурор Робэрт Мюлер сфармаваў вялікае журы прысяжных у справе магчымага ўмяшаньня Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША ў 2016 годзе.

Wall Street Journal піша са спасылкай на двух чалавек, знаёмых з пытаньнем, што журы пачало працу цягам «апошніх тыдняў». Reuters са спасылкай на свае крыніцы піша, што дзеяньні журы зьвязаныя з сустрэчай сына прэзыдэнта Дональда Трампа з расейскім адвакатам у 2016 годзе. CNN жа піша, што расьсьледаваньне канцэнтруецца на магчымых фінансавых злачынствах.

Трамп раней адмаўляў сувязь свайго выбарчага штабу з Расеяй, цяпер жа назваў «расейскую справу» «поўнай выдумкай», якою ягоныя апанэнты апраўдваюць паразу на выбарах.

«Яны спрабуюць падманам пазбавіць вас таго кіраўніцтва, якое вы хочаце, з дапамогаю выдуманае гісторыі, — заявіў Трамп, выступаючы перад сваімі прыхільнікамі ў Гантынгтане (Заходняя Вірджынія). — Гэта абразьліва для ўсіх нас».

Ён дадаў, што спадзяецца, што канчатковая мэта Мюлеравага журы «насамрэч шчырая», але адзначыў, што пракуратуры «варта было б заняцца» справаю электроннай пошты Гілары Клінтан.

Тымчасам аналітыкі і палітычныя аглядальнікі падкрэсьліваюць сур’ёзнасьць рашэньня спэцыяльнага пракурора склікаць вялікае журы:

«Калі Мюлер сапраўды склікаў вялікае журы, гэта хутчэй за ўсё сьведчыць, што ён мае дастаткова доказаў, што паказваюць на зьдзяйсьненьне злачынства», — лічыць прафэсар Джорджтаўнскага ўнівэрсытэту Энтані Кларк Арэнд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG