Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін у гадавіну пачатку вайны з Грузіяй прыбыў у Абхазію


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у гадавіну пачатку расейска-грузінскай вайны прыбыў з візытам у Абхазію. Як паведамляе «Інтэрфакс», прэзыдэнт правядзе перамовы з кіраўніком непрызнанай рэспублікі Раулем Хаджымбам.

Расейска-грузінская вайна пачалася 8 жніўня 2008 году. Баявыя дзеяньні працягваліся 5 дзён. Грузія ў гэтым канфлікце страціла 412 чалавек, з расейскага боку загінулі 67 вайскоўцаў. У выніку вайны Расея афіцыйна прызнала Паўднёвую Асэтыю і Абхазію ў якасьці «незалежных дзяржаваў», а 2 верасьня 2008 Тбілісі разарваў дыпляматычныя адносіны з Расеяй.

XS
SM
MD
LG