Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 18 траўня сустрэнецца ў Менску з прэзыдэнтам Сэрбіі Томіславам Нікалічам, які 17 траўня прыбывае ў Беларусь з працоўным візытам.
Макрон абяцаў падтрымліваць і гендэрны балянс, прызначаючы міністраў, аднак аглядальнікі адзначаюць, што пакуль жанчыне дасталася толькі адно зь пяці вядучых ведамстваў — абароннае.
Выступаючы ў сераду ў Палаце прадстаўнікоў, кангрэсмэн Эл Грын раскрытыкаваў дзеяньні прэзыдэнта і заявіў, што амэрыканскі народ ня толькі абірае кіраўніка дзяржавы, але і кантралюе яго штодзённыя дзеяньні, за якія той адказвае перад народам.
18 траўня Вярхоўны суд пачне разгляд скаргі Партыі БНФ на пісьмовае папярэджаньне, вынесенае Міністэрствам юстыцыі нібыта за парушэньне закону аб масавых мерапрыемствах.
Прэыдэнт ЗША Дональд Трамп плянуе выступіць зь вялікай прамовай пра іслам падчас візыту ў Саудаўскую Арабію, дзе знаходзяцца галоўныя сьвятыні гэтай рэлігіі.
Сёньня ў Эўрапарлямэнце канчаткова зацьвердзілі рашэньне пра бязьвізавы рэжым для Ўкраіны. Дакумэнт падпісалі старшыня Эўрапейскага парлямэнту і прадстаўнік мальтыйскага старшынства ў Радзе Эўразьвязу.
Сёньня ў Варшаве пачаўся Самі кіраўнікоў парлямэнтаў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы. У ім прымаюць удзел прадстаўнікі 23 краін, у тым ліку і Беларусі. Афіцыйны Менск, як даведалася Свабода, будзе прадстаўлены на ўзроўні Савету Рэспублікі.
Прапановы Калякіна аб новай сыстэме выбараў абедзьве палаты Нацыянальнага сходу «скарыстаюць у сваёй працы».
Зянон Пазьняк прызнаў, што стварэньне анансаванага ў сакавіку руху «Вольная Беларусь» сутыкнулася са складанасьцямі.
Сёньня Палата прадстаўнікоў прыняла спэцыяльны закон, паводле якога спынілі дзеяньне і страцілі сваю сілу сорак законаў і асобных палажэньняў законаў Рэспублікі Беларусь, якія былі прынятыя, калі ў Беларусі дзейнічаў Вярхоўны Савет.
Кіраўнік экспэртнай ініцыятывы «Менскі дыялёг» Яўген Прэйгерман, які 18-19 траўня ладзіць міжнародную канфэрэнцыю «25 гадоў замежнай палітыкі Рэспублікі Беларусь», лічыць, што апазыцыйныя палітыкі не павысяць вартасьці дыскусіяў, якія маюць адбыцца.
Зьвесткі аб апэратыўных плянах «ісламскай дзяржавы», якімі прэзыдэнт ЗША Трамп падзяліўся з расейскімі дыпляматамі, былі перададзеныя Вашынгтону ізраільскай выведкай
Указам прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі тэрмінам на тры гады будуць заблякаваныя некаторыя расейскія сацыяльныя сеткі. Украінскія інтэрнэт-правайдэры павінны спыніць доступ да сэрвісаў «ВКонтакте», «Одноклассники», «Яндекс» ды іншых.
У амэрыканскай прэсе зьявіліся паведамленьні, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прасіў былога дырэктара ФБР Джэймса Коўмі прыпыніць расьсьледаваньне аб сувязях былога дарадцы прэзыдэнта ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Майкла Фліна з Расеяй.
Старшыня КДБ Валеры Вакульчык пакінуў пасаду старшыні Беларускай фэдэрацыі біятлёну.
У сябраў Камуністычнай партыі Беларусі, якая падтрымлівае палітыку Аляксандра Лукашэнкі, новы лідэр. Ім стаў 43-гадовы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксей Сокал.
Польшча ня выдасьць Беларусі былога беларускага міліцыянта Дзьмітрыя Каўша. Такое рашэньне прыняў Апэляцыйны суд у Варшаве, які таксама скасаваў беларусу арышт. Справа вяртаецца ў суд першай інстанцыі.
16 траўня ў раённых упраўленьнях адукацыі Менску прайшлі нарады, на якіх кіраўніцтву школ і гімназій рэкамэндавалі пачынаць урокі не раней за 9 гадзіну раніцы. У той жа час Міністэрства адукацыі адмаўляе, што давала такія рэкамэндацыі — школы самі павінны вызначыцца, калі пачынаць заняткі.
Вярхоўная Рада падтрымала законапраект пра забарону вытворчасьці і прапаганды георгіеўскай стужкі ва Ўкраіне.
Сустаршыня БХД Павал Севярынец 16 траўня выйшаў пасьля адміністрацыйнага арышту з турмы на Акрэсьціна.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што меў поўнае права дзяліцца з Расеяй інфармацыяй аб барацьбе з тэрарызмам.
Актывіст ініцыятывы «Эўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі па выхадзе на волю 16 траўня сказаў, што санітарны стан турмы на Акрэсьціна стаў значна горшы.
Амэрыканская прэса паведамляе, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выдаў сакрэтную інфармацыю на сустрэчы зь міністрам замежных справаў Расеі Сяргеем Лаўровым.
«Гэта дадатковы стымул, які дабавіць нам яшчэ болей сілаў», — заявіла сустаршыня грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч на прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай афіцыйнай рэгістрацыі ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
У Вярхоўным Судзе прайшлі папярэднія слуханьні з нагоды скаргі руху «За свабоду» на папярэджаньне, вынесенае Міністэрствам юстыцыі.
У санкцыйны сьпіс трапілі і чацьвёра ўраджэнцаў Беларусі. Таксама ва Ўкраіне на год мусяць быць заблякаваныя актывы грамадзянкі Беларусі Дар’і Дземчанкі — заснавальніцы «Расейскага нацыянальнага камэрцыйнага банку», якая жыве ў Віцебску.
На незалежны тыднёвік «Свободные новости плюс» зноў можна аформіць падпіску.
Беларусь і Кітай хочуць стварыць рабочую групу барацьбы з каляровымі рэвалюцыямі і тэрарызмам.
Чыноўнікі вырашаюць, як прымусіць працаваць 350 тысяч «дармаедаў». У склад рабочай групы ўвайшлі кіраўнікі ведамстваў, а таксама навукоўцы. Кіруе групай намесьнік прэм’ер-міністра Васіль Жарко.
У рамках форуму «Адзін пояс і адзін шлях», які завяршаецца ў Пэкіне, Аляксандар Лукашэнка сустрэўся са старшынём КНР Сі Цзіньпінам.
Бізнэсмэн абвінаваціў аўтараў матэрыялу ў паклёпе.
У Дзяржаўнай думе Расеі прапануюць ператварыць у музэі разбураныя шахты, разьмешчаныя на тэрыторыях самаабвешчаных Данецкай і Луганскай «народных рэспублік».
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравала Рэспубліканскае дасьледча-асьветніцкае грамадзкае аб’яднаньне «Гавары праўду».
Прадстаўнікі Белага дома абверглі паведамленьні пра тое, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп раскрыў сакрэтную інфармацыю падчас сустрэчы зь міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым і амбасадарам Расеі ў ЗША Сяргеем Кісьляком.
У Маскве супрацоўнік Міністэрства замежных спраў Расеі Аляксандр Шылін забіў сваю знаёмую, яе 4-гадовую дачку, а потым скончыў жыцьцё самагубствам.
Двое дзяцей засталіся сіротамі ў выніку суботняга абстрэлу ўкраінскага гораду Аўдзееўка, разьмешчанага на лініі судакрананьня з войскамі так званай «Данецкай народнай рэспублікі».
Да якіх наступстваў можа прывесьці чарговы запуск ракеты Паўночнай Карэі?
16 траўня Вярхоўны суд разгледзіць скаргу Абʼяднанай грамадзянскай партыі на пісьмовае папярэджаньне ад Міністэрства юстыцыі за заклікі да акцыі 25 сакавіка ў Менску.
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША абвінаваціла рэжым прэзыдэнта Сырыі Башара Асада ў масавых забойствах тысяч зьняволеных.
У Галоўным сьледчым упраўленьні Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны адбываецца допыт былога супрацоўніка Службы бясьпекі Ўкраіны Ігара Усьціменкі, на магчымую датычнасьць якога да забойства Паўла Шарамета ўказала незалежнае журналісцкае расьледаваньне.
Мэр гораду Гаўр на паўночным захадзе Францыі, правацэнтрыст Эдуар Філіп прызначаны новым прэм’ер-міністрам Францыі. Пра гэтае рашэньне новага прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона паведаміў генэральны сакратар Элізэйскага палацу Алексі Калер.
Расейскі музычны крытык Арцемі Троіцкі, які ў 2014 годзе ад «атмасфэры гістэрыі і агрэсіўнасьці» эміграваў з Расеі ў Эстонію, у аўтарскай праграме «Рознакаляровыя навіны» на ARU.TV выказаўся наконт справы «Белага легіёну» ў Беларусі.
Працягваецца візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай.
У Белым доме прайшлі экстраныя нарады ў сувязі з глябальнай кібэратакай. Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў (ФБР) і Агенцтва нацыянальнай бясьпекі (АНБ) спрабуюць ідэнтыфікаваць арганізатараў нападу.
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон плянуе 15 траўня, у свой першы поўны дзень на пасадзе, прызначыць новага прэм’ер-міністра, а таксама наведаць канцлера Нямеччыны Ангелу Мэркель.
Брытанскія ўлады выдаткуюць дадаткова 50 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў (64 мільёны даляраў) на кібэрбясьпеку нацыянальнай службы аховы здароўя пасьля нядаўняй буйной атакі хакераў.
Што дасьць Украіне эўрапейскі бязьвіз? У якім стане перамовы Беларусі з Эўразьвязам аб палягчэньні візавага рэжыму? Якім будзе наступны крок Украіны па інтэграцыі з ЭЗ?
Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан ў інтэрвію амэрыканскаму тэлеканалу NBC заявіў, што ўмяшаньне Расеі ў выбары прэзыдэнта ЗША летась «добра задакумэнтавана».
У гэтай падборцы цікавыя публікацыі «Свабоды» на гэтым тыдні, якія вы маглі прапусьціць.
Дырэктар Эўрапейскага паліцэйскага агенцтва (Эўрапол) Роб Уэйнрайт заявіў, што ахвярамі масавай кібэратакі ў мінулую пятніцу сталі каля 200 тысяч фізычных і юрыдычных асоб у 150 краінах
Загрузіць яшчэ