Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазьняк прызнаў цяжкасьці са стварэньнем новага руху


Зянон Пазьняк прызнаў, што стварэньне анансаванага ў сакавіку руху «Вольная Беларусь» сутыкнулася са складанасьцямі.

«На жаль, нашыя спадзяваньні на самаарганізацыю грамадзтва ў патрэбны рух не спраўджваюцца. Намеры людзей яшчэ не выходзяць у дзеяньні» — завявіў старшыня КХП-БНФ на травеньскім Сойме партыі.

«Гэтаму ёсьць прычыны ня толькі мэнтальныя. Застаецца клясычны падыход: ініцыятыўная група, арганізацыйны камітэт і далейшая праца па стварэньні і кансалідацыі структураў. Беларусь мусіць быць вольнай. І будзе» — заявіў Пазьняк.

У сярэдзіне сакавіка палітык заклікаў ствараць суполкі працоўных людзей руху «Вольная Беларусь» па месцы жыхарства і працы. Першачарговымі мэтамі новага руху Пазьняк назваў адмену Дэкрэту № 3, адстаўку Аляксандра Лукашэнкі, адстаўку старшыні ўраду Андрэя Кабякова і старшыні ЦВК Ярмошынай.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG