Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тылерсан: Умяшаньне Расеі ў амэрыканскія выбары «добра задакумэнтавана»


Рэкс Тылерсан
Рэкс Тылерсан

Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан ў інтэрвію амэрыканскаму тэлеканалу NBC заявіў, што ўмяшаньне Расеі ў выбары прэзыдэнта ЗША летась «добра задакумэнтавана». Паводле інфармацыі дзяржсакратара, ўмяшаньне Расеі ў перадвыбарчую кампанію не было даведзена да канца. Кіраўнік Дзярждэпартамэнту адзначыў, што адносіны з Расеяй неабходна вярнуць на ўзровень, які адпавядае амэрыканскім нацыянальным інтарэсам.

У ЗША вядзецца расьсьледаваньне дзеяньняў расейскіх хакераў. Сьледчыя падазраюць, што хакеры маглі паўплываць на вынік прэзыдэнцкіх выбараў на карысьць рэспубліканца Дональда Трампа праз кібэратаку супраць Дэмакратычнай партыі і яе кандыдата Гілары Клінтан.

Крэмль адкідае ўсе абвінавачваньні ва ўмяшаньні ў палітычныя працэсы ў ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG