Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон прымае ў панядзелак, 29 траўня, у Вэрсалі прээзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.
Белы Дом на сваёй афіцыйнай старонцы ў Facebook адрэдагаваў подпіс да групавога фота сужэнцаў удзельнікаў саміту НАТО ў Брусэлі. Першапачаткова ў апісаньні да здымка было прапушчанае імя адзінага мужчыны на фота — афіцыйнага сужэнца прэм’ер-міністра Люксэмбургу.
«Мы, эўрапейцы, павінны ўзяць уласны лёс у свае рукі. Часы, калі мы маглі цалкам спадзявацца на іншых, прайшлі», — заявіла нямецкі канцлер.
У МУС Вялікабрытаніі заяўляюць, што члены сеткі, у якую ўваходзіў Салман Абэдзі, сьмяротнік, які зьдзейсьніў напад у Манчэстэры, да гэтага часу могуць заставацца на волі. Але, паводле інфармацыі сілавікоў, узровень пагрозы ў краіне ўдалося значна зьнізіць.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп завяршыў першую замежную паездку, выступіўшы перад вайскоўцамі ЗША і іх сем’ямі на ваенна-марской базе Сыгонэла на Сыцыліі.
Гомельскія рэгіянальныя праваабаронцы «Беларускага Хэльсынскага камітэту» адмыслова заняліся пытаньнем сацыяльна-прававой неабароненасьці грамадзянаў Беларусі цыганскага паходжаньня.
27 траўня ў Менску адбыўся ІІ сход Хрысьціянска-дэмакратычнага руху, устаноўчы сход якога прайшоў 14 лістапада 2015 году, але арганізацыі было адмоўлена ў дзяржаўнай рэгістрацыі. Пра гэта гаворыцца ў адмысловым паведамленьні, разасланым у СМІ з нагоды сходу.
У рамках праграмы «Польская дапамога» амбасада Рэспублікі Польшчы ў Менску ажыцьцявіла праект па аднаўленьні традыцыяў ветразевага спорту на Браслаўскіх азёрах.
Большасьць прэзыдэнтаў ЗША пачыналі свае замежныя паездкі з суседняй Канады або Мэксыкі. Аднак Дональд Трамп ўжо за першыя чатыры месяцы свайго знаходжаньня ў Белым доме даў зразумець, што ён незвычайны прэзыдэнт.
Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за ўчорашні напад на хрысьціян-коптаў у Эгіпце. Экстрэмісты сьцьвярджаюць, што забілі 32 чалавекі.
Лідэры «Групы сямі» (G7) выказалі гатоўнасьць увесьці новыя санкцыі адносна Расеі, калі яна, як і раней, ня будзе выконваць сваіх абавязаньняў у дачыненьні да Ўкраіны. Пра гэта гаворыцца ў фінальным камюніке саміту, які доўжыўся апошнія два дні ў горадзе ў горадзе Таарміна на італьянскай Сыцыліі.
Старшыня Вярхоўнага Савета 12 скліканьня, прафэсар Станіслаў Шушкевіч асабіста сустракаўся са Зьбігневам Бжэзінскім некалькі разоў. Яны свабодна кантактаваў па-польску — абодва дасканала ведаюць польскую мову. Апошні раз яны сустракаліся ў Вашынгтоне ў сьнежні 2016 года на канфэрэнцыі, прысьвечанай 25-годзьдзю Белавескіх пагадненьняў.
Адміністрацыя ЗША не зьбіраецца адмяняць або зьмякчаць санкцыі, уведзеныя супраць Расеі, і не выключае, што неўзабаве ў дачыненьні да Масквы будуць уведзены новыя жорсткія захады.
Пасьля заявы расейскага амбасадара ў Менску Аляксандра Сурыкава, што на Беларускай АЭС у Астраўцы ў будучыні могуць быць усталяваныя яшчэ два рэактары, віцэ-міністар энэргетыкі Літвы Сімонас Шатунас адзначыў, што і тыя два рэактары, якія зараз узводзяцца, могуць быць залішнімі.
Ён быў адным з самых уплывовых вэтэранаў амэрыканскай зьнешняй палітыкі.
Лідэры «Вялікай сямёркі» (G7) заяўляюць аб дамоўленасьці па ўзмацьненьні барацьбы з тэрарызмам і зьмяншэньні рознагалосьсяў у пытаньнях гандлю. Пры гэтым бакам не ўдалося пераадолець рознагалосьсяў з прэзыдэнтам ЗША ў пытаньнях, зьвязаных са зьменамі клімату.
Мы робім усё магчымае, каб паспрыяць дыялёгу Беларусі з Эўразьвязам, але мы павінны быць цьвёрдымі і пасьлядоўнымі, — сказаў карэспандэнту Радыё Свабода міністар замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус падчас міжнароднай канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі GLOBSEC 2017, якая праходзіць у Браціславе.
МЗС Эстонскай рэспублікі пацьвердзіў, што расейскаму генэральнаму консулу ў Нарве Дзьмітрыю Казёнаву і консулу-дарадцу ў Нарве Андрэю Сургаеву ўручылі ноту, і цяпер яны абавязаныя пакінуць Эстонію як пэрсоны нон-грата.
Адказны за энэргетыку ЭЗ эўракамісар Мараш Шэфчавіч наведаў Літву. Адной з галоўных мэтаў гэтага візыту было фармуляваньне пазыцыі Эўразьвязу датычна Астравецкай АЭС.
Дзяржаўны сакратар ЗША Рэкс Тылерсан заявіў што Вашынгтон бярэ на сябе «поўную адказнасьць» за ўцечку інфармацыі пра расьсьледаваньне тэракту ў Манчэстэры. Дзяржсакратар выказаў шкадаваньне ў сувязі з публікацыяй у ЗША зьвестак, атрыманых ад брытанскіх спэцслужбаў.
Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў заявіў, што дэвальвацыя расейскага рубля, якая рыхтуецца ўладамі Расеі, ня выкліча падаражэньня кошту будаўніцтва Беларускай АЭС.
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнберг заявіў, што ня быў шакаваны «рэзкім і прамым» зваротам прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа да лідэраў альянсу на іх сустрэчы ў Брусэлі 25 траўня. Трамп рэзка раскрытыкаваў саюзьнікаў па NATO за няздольнасьць «выканаць свае фінансавыя абавязацельствы».
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў на сустрэчы з навучэнцамі «Моладзь. Погляд у будучыню», што выступае за больш шырокае выкарыстаньне беларускай мовы.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з навучэнцамі «Моладзь. Погляд у будучыню» расказаў пра рэакцыю ягонага малодшага сына на перанос пачатку ўрокаў у школе на 9 гадзін.
Парлямэнт Чачні адмовіўся рэагаваць на паведамленьне міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch (HRW) аб меркаванай датычнасьці ўладаў рэспублікі да катаваньняў і забойстваў геяў.
Паездку на будоўлю Беларускай АЭС для замежных дыпляматаў арганізавала беларускае Міністэрства замежных спраў.
Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з навучэнцамі менскіх школ распавёў пра свае дзіцячыя мары.
Наступная акцыя кампаніі «Ўладу — народу» пачнецца ў Дзень вызваленьня Менску 3 ліпеня ў 14 гадзін на Кастрычніцкай плошчы. Пра гэта гаворыцца ў прынятай 26 траўня заяве рады Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу.
Да гаспадара аграсядзібы «Гасьціна», у якой 27 траўня заплянаваныя творчая сустрэча і канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча, прыехалі чатыры маёры зь Лідзкага РАУС.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 187 «Аб рэспубліканскай сыстэме маніторынгу грамадзкай бясьпекі». Пра гэта паведамляе ягоная прэсавая служба.
23 чалавекі забітыя, 25 параненыя пры ўзброеным нападзе на хрысьціян-коптаў у Эгіпце.
Барак Абама, выступаючы ў Нямеччыне, засьцярог ад распаўсюду ксэнафобіі і нацыяналізму ў розных частках сьвету.
Кіраўнік ураду Беларусі бярэ ўдзел у паседжаньні кіраўнікоў урадаў краінаў СНД і эўразійскіх інтэграцыйных структураў.
Краіны NATO пагадзіліся да сьнежня гэтага года падаць пляны дзеяньняў па дасягненьню ўзроўню бюджэтных выдаткаў на абарону, усталяванага альянсам, паведаміў генэральны сакратар арганізацыі Енс Столтэнбэрг.
25 траўня ў Менску пачала працу міжнародная канфэрэнцыя «Эвалюцыя ці дэвальвацыя: праблема дэмакратычнага парадку ва Ўсходняй Эўропе».
ФБР вывучае дадзеныя аб сустрэчах Джарэда Кушнэра з паслом РФ і расейскім банкірам.
У Вільні распачаў працу 3-і Форум Свабоднай Расеі, які праводзяць праціўнікі дзейнага ў Расеі рэжыму. Удзельнікі форуму абмяркоўваюць надзённыя праблемы расейскай і міжнароднай палітыкі, сцэнары выхаду краіны з палітычнага, эканамічнага і цывілізацыйнага крызісу.
Белы дом пераглядае сэрыю санкцый, уведзеных супраць Расеі камандай Барака Абамы, але ў цяперашняй адміністрацыі Дональда Трампа пакуль няма ніводнай пазыцыі, ці падтрымліваць іх.
Прэзыдэнт ЗША прыбыў на Сыцылію, дзе пройдзе двухдзённы саміт «Вялікай сямёркі».
Прэзыдэнт ЗША заклікаў Паўночнаатлянтычны альянс быць гатовым да адбіцьця пагроз з боку Расеі.
Пакуль Беларусь не дакажа, што Беларуская АЭС бясьпечная, адносіны Эўразьвязу зь Беларусьсю не пацяплеюць.
Экспэрты, палітыкі і прадстаўнікі грамадзтва абмеркавалі, як прымусіць беларускую ўладу пайсьці на рэформу выбарчага заканадаўства. Дыскусія «Выбары як умова пазытыўных зьменаў» прайшла ў Менску 25 траўня з ініцыятывы дэпутата Ганны Канапацкай. Удзел у дыскусіі ўзялі і замежныя экспэрты.
Удзельнічаюць: Валер Каліноўскі, Уладзімер Глод, Валер Карбалевіч.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп настойвае на справядлівым фінансавым укладзе кожнай дзяржавы-чальца NATO ў бюджэт Паўночнаатлянтычнага альянсу. Трамп выступіў сёньня ў Брусэлі на сустрэчы зь лідэрамі саюзных дзяржаваў.
Ленін Марэна прынёс прысягу ў якасьці прэзыдэнта Эквадору пасьля перамогі ў жорсткай перадвыбарнай барацьбе, якую ён атрымаў, паабяцаўшы захаваць сацыяльныя праграмы яго левага папярэдніка Рафаэля Карэа.
«Украінская чыгунка» абвергла паведамленьне пра тое, што Украіна мае намер спыніць пасажырскія зносіны з Расеяй. Пра гэта піша «Украінская праўда» са спасылкай на прэс-цэнтар чыгункі
У Брусэлі завяршылася сустрэча лідэраў Эўразьвязу і прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. Пазыцыі кіраўніка Эўрапейскай Рады Дональда Туска і Трампа ў справе дачыненьняў з Расеяй не супадаюць, паведамляе з Брусэлю карэспандэнт Радыё Свабода / Свабодная Эўропа Рыкард Ёзьвяк.
У горадзе Мінусінску Краснаярскага краю забіты галоўны рэдактар мясцовай газэты «Тон-М» Дзьмітрый Папкоў. Сьледзтва разглядае прынамсі тры вэрсіі забойства, адна зь якіх — прафэсійная дзейнасьць.
Загрузіць яшчэ