Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзерыпаска падаў у суд на AP праз артыкул пра кантакты з Манафортам


Алег Дзерыпаска і Пол Манафорт
Алег Дзерыпаска і Пол Манафорт

Расейскі мільярдэр Алег Дзерыпаска падаў у суд на Associated Press праз артыкул пра свае меркаваныя кантакты з былым кіраўніком перадвыбарчага штабу прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Полам Манафортам. Пра гэта паведамляе ТАСС.

Бізнэсмэн абвінаваціў аўтараў матэрыялу ў паклёпе. Галоўны юрыдычны кансультант інфармацыйнага агенцтва Associated Press Карэн Кайзэр падкрэсьліла, што выданьне будзе адстойваць сваю пазыцыю.

Раней Дзерыпаска заявіў пра гатоўнасьць выступіць на слуханьнях у Кангрэсе ЗША і пракамэнтаваць паведамленьні аб заключэньні з Манафортам кантракту на 10 мільёнаў даляраў на год для «падтрымкі інтарэсаў ўраду Пуціна». Ён назваў гэтую інфармацыю ілжывай.

У сакавіку агенцтва Associated Press паведаміла, што Манафорта каля 10 гадоў таму таемна супрацоўнічаў з Дзерыпаскам і распрацоўваў стратэгічны плян прасоўваньня інтарэсаў Крамля ў амэрыканскай палітыцы, бізнэсе і СМІ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG