Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка сустрэнецца з прэзыдэнтам Сэрбіі


Томіслаў Нікаліч і Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Томіслаў Нікаліч і Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 18 траўня сустрэнецца ў Менску з прэзыдэнтам Сэрбіі Томіславам Нікалічам, які 17 траўня прыбывае ў Беларусь з працоўным візытам.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка Беларусі.

Лукашэнка і Нікаліч абмяркуюць стан беларуска-сэрбскіх дачыненьняў, рэалізацыю інвэстыцыйных праектаў і вынікі супрацы за апошнія некалькі гадоў. Таксама яны абмяняюцца думкамі аб палітычным парадку дня ды іншых актуальных пытаньнях.

Падчас візыту ў Менск у лістападзе 2015 году прэзыдэнт Сэрбіі Томіслаў Нікаліч назваў «ганьбай» санкцыі ЭЗ у дачыненьні да ўладаў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG